Маргерс Скуеніекс

Маргерс Скуеніекс (лат.: Marģers Skujenieks; 22 чэрвеня 1886, Рыга — 12 ліпеня 1941, Масква) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 19261928 і 19311933 гадах.

Маргерс Скуеніекс
лат.: Marģers Skujenieks
Marģers Skujenieks, Prime Minister of Latvia. Situational photography.jpg
прэм’ер-міністр Латвіі[d]
19 снежня 1926 — 23 студзеня 1928
прэм’ер-міністр Латвіі[d]
6 снежня 1931 — 23 сакавіка 1933
Нараджэнне 22 чэрвеня 1886(1886-06-22)[1]
Смерць 12 ліпеня 1941(1941-07-12) (55 гадоў)
Бацька Венску Эдвартс[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, статыстык, эканаміст
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Трох зорак Order of the Three Stars, 2nd Class
Commons-logo.svg Маргерс Скуеніекс на Вікісховішчы

У 1905 годзе зацікавіўся «левымі» поглядамі, будучы яшчэ вучнем гімназіі ў Рызе. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Заняўся навуковай працай у галіне статыстыкі, вынікам чаго стала яго прызначэнне 1 верасня 1919 года старшынёй Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Латвійскай Рэспублікі.

У 1918 годзе быў членам Латвійскай народнай рады, якая 18 лістапада абвясціла незалежнасць краіны. У першай палове 1919 года удзельнічаў у Версальскай канферэнцыі як афіцыйны дэлегат Латвіі. У красавіку 1920 года абраны дэпутатам Канстытуцыйнага сходу. Заставаўся парламентарыем у першым, другім, трэцім і чацвёртым скліканнях Сейма (да 1934 года) ад Латвійскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

19 снежня 1926 года ён змяніў Артурса Альберынгса на пасадзе кіраўніка ўрада. Ён быў першым прэм’ер-міністрам Латвіі, які прадстаўляў «левых». Адначасова быў міністрам унутраных спраў (да 23 студзеня 1928 года). Падчас яго знаходжання на пасадзе ў 1927 годзе была падпісана савецка-латвійская гандлёвая дамова. Пасля парламенцкіх выбараў восенню 1931 года зноў абраны прэм’ер-міністрам. 6 снежня ён змяніў Карліса Улманіса на пасадзе кіраўніка ўрада (быў ім да 23 сакавіка 1933 года). Важнымі падзеямі гэтага перыяду было падпісанне 5 лютага 1932 года ў Рызе дагавора аб ненападзе з СССР.

Пасля перавароту Улманіса ў 1934 годзе Скуеніекс падтрымаў новы рэжым, стаўшы віцэ-прэм’ерам урада Латвіі (да 1938 года), таксама актыўна займаўся спортам — быў кіраўніком Спартыўнай асацыяцыі і Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Пасля 1936 года ён усё далей і далей адыходзіў ад палітычнай лініі ўрада Улманіса.

Пасля акупацыі Латвіі Савецкім Саюзам у чэрвені 1940 года быў арыштаваны і вывезены ў Маскву, дзе і быў расстраляны.

Зноскі