Маргерыт Юрсенар

Маргерыт Юрсена́р (фр.: Marguerite Yourcenar; 1903, Брусель — 1987, Маўнт-Дэзерт, Штат Мэн, ЗША) — французская і бельгійская пісьменніца, паэтэса, перакладніца, эсэістка.

Маргерыт Юрсенар
фр.: Marguerite Yourcenar
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Marguerite Antoinette Jeanne Marie Ghislaine Cleenewerck de Crayencour
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1903(1903-06-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1987(1987-12-17)[1][4][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Мічыган
Маці Фернанд дэ Карцье дэ Марш’ен[d][6]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, паэтка, эсэістка, перакладчыца, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, драматург, літаратурная крытык
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Бельгіі ў мяшанай бельгійска-французскай сям’і. Маці памерла праз 10 дзён пасля родаў. Гадавалася ў доме бабулі па бацькоўскай лініі, дзе яе даглядаў бацька Мішэль дэ Крэянкур. Псеўданім Юрсенар — анаграма прозвішча Крэянкур. Атрымала хатнюю адукацыю. З дзяцінства размаўляла па-французску, па-англійску, па-італьянску, па-грэчаску, па-галандску, лёгка чытала на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах. У 1980 г. стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў Французскую акадэмію.

Творчасць правіць

Першы твор — паэму «Сад хімер» — выдала на грошы бацькі. У 1929 г. з’явіўся першы раман «Аляксіс». У свае творы часта ўводзіла бісексуальных постацяў. У 1938 г. выдала зборнік «Арыентальныя навелы»  (англ.), што грунтаваліся на паданнях. Пры напісанні рамана «Успаміны Адрыяна» (1951) выкарыстала тэксты на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах, што тычыліся жыцця рымскага імператара Адрыяна.

Беларускія пераклады правіць

Па‐беларуску ёсць пераклад некаторых навелаў з зборніку «Арыентальныя навелы» і чорны пераклад аповесці «Anna, soror…», якія з’явіліся малым тыражом у дыяспары.

Узнагароды правіць

Прызнанне правіць

Член Французскай акадэміі з 1981, першая жанчына, абраная ў Акадэмію (незвычайным з’яўляецца таксама абранне бельгійца). Прэмія Эразмус (1983).

Зноскі

  1. а б Marguerite Yourcenar // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de BelgiqueBXL. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yourcenar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 6 студзеня 2019.
  4. Marguerite Yourcenar // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
  6. Freebase — 2007.
  7. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 17 студзеня 2019.
  8. а б http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 1 лістапада 2015.
  9. а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць