Маргі (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Маргі, Дукорскі сельсавет)

Маргі́[1] (трансліт.: Marhi, руск.: Морги) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 18 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 49 км ад Мінска.

Вёска
Маргі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Маргі на карце Беларусі ±
Маргі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Маргі (Пухавіцкі раён)
Маргі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Маргі (Пухавіцкі раён)

Назва правіць

Назва паходзіць ад назвы зямельнай меры морг.

Гісторыя правіць

Паводле перапісу 1917 года населены пункт вядомы як хутар Маргі Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Населены пункт атрымаў статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1917 год — 1 двор, 7 жыхароў, усе беларусы[3]
  • 1960 год — 136 жыхароў
  • 2002 год — 18 двароў, 30 жыхароў
  • 2009 год — 28 жыхароў
  • 2019 год — 20 жыхароў[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 18 красавіка 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць