• Маржа (англ.: Margin ад фр.: Marge — поле старонкі, край) — тэрмін, які ўжываецца ў гандлёвай, біржавой, страхавой і банкаўскай практыцы для абазначэння розніцы паміж цэнамі тавараў, курсамі каштоўных папер, працэнтнай стаўкі, іншымі паказчыкамі.
  • Маржа — у агульнарынкавай тэрміналогіі — розніца паміж цаной і сабекоштам (аналаг паняцця прыбытак). Можа быць выказаная як у абсалютных велічынях (напрыклад, беларускія рублі), так і ў працэнтах, як стаўленне розніцы паміж цаной і сабекоштам да кошту (у адрозненне ад гандлёвай нацэнкі, якая вылічаецца, як тая ж самая розніца ў адносінах да сабекошту).
  • Маржа (у прафесійным слэнгу маржа) — заклад, які забяспечвае магчымасць атрымаць у часовае карыстанне крэдыт грашыма або таварамі, якія выкарыстоўваюцца для здзяйснення спекуляцыйных біржавых здзелак пры маржынальным гандлі. Ад простага крэдыту маржынальны адрозніваецца тым, што атрыманая сума грошай (ці кошт атрымліваецца тавару) звычайна перавышае памер закладу (маржы). Звычайная маржа (маржынальнае патрабаванне) выяўляецца ў працэнтах (%), як стаўленне сумы закладу да сумы здзелкі (напрыклад, 25 %) або як суадносіны доляў (напрыклад, 1:4). У спрэд-бэцінгу маржа можа быць 3-5 %, што дазваляе павялічыць як выйгрыш, так і пройгрыш.

Дэмпінгавая маржа — сума, на якую нармальны кошт перавышае экспартную цану.

Гл. таксама правіць