Марка Лукіч Крапіўніцкі
Марка Лукіч Крапіўніцкі (укр.: Марко Лукич Кропивницький; 22 мая 1840, с. Крапіўніцкае, цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобл., Украіна — 21 красавіка 1910) — украінскі драматург, акцёр, рэжысёр; адзін з заснавальнікаў украінскага прафесійнага тэатра.
Марка Крапіўніцкі | |
---|---|
укр.: Марко Лукич Кропивницький | |
Род дзейнасці | драматург, драматург, тэатральны акцёр, кампазітар, тэатральны рэжысёр |
Дата нараджэння | 25 красавіка (7 мая) 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (21) красавіка 1910 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандра Крапіўніцка[d] і Kostiantyn Markovytch Boukotytvh-Kropyvnytsky[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Бобрынецкае павятовае вучылішча (1856). Выступаў як акцёр-аматар, з 1871 акцёр-прафесіянал, валодаў вялікім акцёрскім тэмпераментам, вобразнай выразнасцю. Арганізатар першай прафесійнай украінскай тэатральнай трупы (1882, разам з М. Старыцкім), якая выступала ў гарадах Расійскай імперыі, у т.л. ў Мінску (1890, 1892, 1893, 1899), Гомелі, Бабруйску (1894).
Творчасць
правіцьАўтар больш як 40 драматычных твораў. Сярод іх: драмы «Дай сэрцу волю, завядзе ў няволю» (1863), «Памірыліся» (1869), «Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (1882), «Алеся» (1891), вадэвілі «Пашыліся ў дурні» (1875), «Па рэвізіі» (1882), у якіх адлюстраваў побыт, норавы парэформеннай украінскай вёскі, беспрасветнасць правінцыяльнай рэчаіснасці. Пашырыў жанравыя межы ўкраінскай драматургіі, узбагаціў яе моўна-стылістычныя сродкі. Перапрацоўваў і інсцэніраваў творы Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля, Я. Грабінкі і інш. Пісаў песні, рамансы, вакальныя дуэты, музыку для спектакляў. Аўтар мемуараў.
Повязь з беларускай культурай
правіцьТворы М. Крапіўніцкага мелі вялікую папулярнасць на беларускай сцэне ў пач. ХХ ст. Яго п'есы «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі» ставілі Першая беларуская трупа І. Буйніцкага, у 1920-я г. беларускія аматарскія гурткі і прафесійныя тэатры: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Беларускі драматычны гурток у Пецярбургу, трупа У. Галубка, БДТ.
Творы
правіць- Твори. Т. 1—6. Київ, 1958-60.
- Драматичні твори. Київ, 1990.
Ушанаванне памяці
правіцьУ 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапіўніцкі.
Беларускія пераклады
правіць- Пашыліся ў дурні. СПб., 1910.
- Па рэвізіі. СПб., 1911.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973.
- Киричок П. Марко Кропивницький. Київ, 1985.
Марка Лукіч Крапіўніцкі ў Вікікрыніцах | |
Марка Лукіч Крапіўніцкі на Вікісховішчы |