Тасканская марка

(Пасля перасылкі з Маркграфства Таскана)

Тасканская марка (або Тасканскае маркграфства) — марка, створаная Каралінгамі на землях былога Лангабардскага каралеўства. На поўначы яна межавала з Італьянскім каралеўствам, на ўсходзе і поўдні — з Папскай вобласцю, на захадзе абмывалася Лігурыйскім морам. Сама марка ўяўляла сабой набор графстваў (галоўным чынам у даліне Арно).

Каралеўства
Тасканская марка
Герб
Герб
Італія ў 1000 годзе.
Італія ў 1000 годзе.
< 
 >
 >
846 — 1115

Сталіца Лука
Дынастыя Баніфацыяў
Маркграф Тасканскі
 • (846—884) Адальберт I
 • (1076—1115) Мацільда Тасканская

Першым маркграфам Тасканскім быў Адальберт I, які атрымаў гэты тытул у 846 годзе. Яго дзед і бацька — Баніфацый I і Баніфацый II — таксама былі носьбітамі высокіх тытулаў і кантралявалі большасць графстваў рэгіёна. Іх нашчадкі кантралявалі марку да 931 года; у канцы IX — пачатку X стагоддзяў падтрымка маркграфа Тасканы была важная для любога кандыдата на трон караля Італіі.

У 931 годзе Гуга Арльскі, які стаў каралём Італіі, зрынуў нашчадкаў Баніфацыяў у рамках сваіх высілкаў па кансалідацыі найбольш важных уладанняў у Італіі ў руках сваіх сваякоў. Ён дараваў Таскану свайму брату Базо; марка заставалася пад кіраваннем нашчадкаў Базо аж да 1001 года, маркграфы Тасканскія працягвалі адыгрываць важную ролю пры выбары караля Італіі.

У 1027 годзе за апазіцыю ў пытанні абрання яго італьянскім каралём Конрад II зрынуў чарговага тасканскага маркграфа з ліку нашчадкаў Базо, і перадаў марку свайму прыхільніку Баніфацыю. Баніфацый аб’яднаў пад сваёй уладаў усю спадчыну Каноскага дому і перадаў яе па спадчыне сваёй дачцэ Мацільдзе. Мацільда прызначыла спадчынніцай сваіх ленных земляў і памесцяў Рымскую царкву, аднак гэта быў такі прынадны кавалак, што «спадчына Мацільды» на некалькі стагоддзяў стала аб’ектам барацьбы паміж Папамі і Імператарамі; новыя «маркграфы Тасканскія» ўжо не прызначаліся. Падчас гэтай міжусобіцы шэраг тэрыторый былой Тасканскай маркі развіліся настолькі, што сталі самастойнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі.

Маркграфы Тасканскія правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л. Н. под редакцией Ермаченко И. О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
  • Фазоли Джина. Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В.. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8

Спасылкі правіць

  • MARCHESI of TUSCANY (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 кастрычніка 2010.