Маркетынг (англ.: marketing, market — рынак) — дзейнасць, накіраваная на рэнтабельную працу прадпрымальнікаў пры дапамозе абмену.

Маркетынг
Асноўныя канцэпцыі

Прадукт · Кошт
Дыстрыбуцыя · Паслуга · Розніца
Кіраванне брэндам (англ.)
Экаўнт-маркетынг · Этыка (англ.)
Эфектыўнасць (англ.)
Даследаванне рынка
Сегментацыя рынка
Маркетынгавая стратэгія
Маркетынг-менеджмент (англ.)
Рыначнае дамінаванне (англ.)

Рэкламны кантэнт

Рэклама · Прамы маркетынг ·
Брэнд · Персанальныя продажы
Продакт-плейсмент · Паблісіці
Стымуляванне збыту · Секс у рэкламе
Маркетынг лаяльнасці · Прэміі (англ.) · Падарункавы маркетынг (англ.)

Рэкламныя носьбіты

Друк · Публікацыі
Радыё · Вонкавая рэклама
Інтэрнэт-маркетынг · Пункт продажаў (англ.)
Мерчандайзінг
Лічбавы маркетынг · Ін-гейм
Кропельны маркетынг (англ.)
Сарафаннае радыё
Твар брэнда (англ.) · Дэгустацыі (англ.)

Азначэнні правіць

Паняцце маркетынгу часта звязваюць з любой дзейнасцю ў сферы рынку, пры гэтым спасылаюцца на паходжанне і пераклад самога слова маркетынг (англ.: market — рынак, англ.: -ing — указвае на актыўную дзейнасць). Але гэтая трактоўка была перагледжана і існуючыя азначэнні даўно перараслі гэта даслоўнае абазначэнне.

У 1965 г. было прапанавана наступнае азначэнне: «маркетынг — гэта практычная дзейнасць, сістэма кіраўнічых функцый, з дапамогай якіх арганізоўваюць і кіруюць комплексам дзеяў, якія звязаны з адзнакай пакупніцкай здольнасці спажывальнікаў, з яе ператварэннем у рэальны попыт на тавары і паслугі і набліжэннем гэтых тавараў да спажывальнікаў для атрымання прыбытку ці якой-небудзь іншай мэты»[1].

Амерыканская асацыяцыя маркетынгу (АМА) у 1960 г. ухваліла паняцце маркетынгу, у адпаведнасці з якім ён разглядаецца як прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з накіраваннем патоку тавараў і паслуг ад вытворцаў да спажыўцоў. Але ўжо ў 1985 годзе гэтай жа асацыяцыяй было прызнана больш шырокае тлумачэнне: «Маркетынг уяўляе сабой працэс планавання і ажыццяўлення задумкі, цэнаўтварэнне, прасоўванне і рэалізацыю ідэй, тавараў і паслуг пры дапамозе абмену, задавальняючага мэты асоб ці арганізацый»[2]. Зараз існуе мноства азначэнняў маркетынгу. Адзін з вядучых і самы знакаміты спецыяліст у сферы маркетынгу Філіп Котлер дае наступнае азначэнне: «Маркетынг — від чалавечай дзейнасці, накіраванай на задавальненне патрэб пры дапамозе абмену».[3]

Згодна дадзеным Амерыканскай асацыяцыі маркетынгу, зараз азначэнняў маркетынгу налічваецца больш за 2000. Асновай існавання маркетынгу з'яўляецца заўсёднае ўзаемадзеянне попыту і прапанавання, якое з'яўляецца бесперапынным працэсам задавальнення і ўзнаўлення патрэб і жаданняў асобных індывідуумаў ці іх груп. Такім чынам, асновай маркетынгу служыць двухадзіны і ўзаемадапаўняльны падыход. З аднаго боку — дбайнае і ўсебаковае вывучэнне рынку, попыту, густу і патрэб, арыентацыя вытворчасці на гэтыя патрабаванні, з другога — актыўнае ўздзеянне на рынак і існуючы попыт, на фарміраванне патрэб і пераваг пакупнікоў[2].

Да таго, як маркетынг займеў шырокае ўжыванне ў эканамічнай практыцы, атрыманне максімальнага прыбытку забяспечвалася рознымі шляхамі:

  • экстэнсіўнае развіццё вытворчасці, гэта значыць простае павелічэнне аб'ёму прадукцыі. Такой шлях называецца канцэпцыяй удасканальвання вытворчасці;
  • канцэпцыя ўдасканальвання тавару, што азначае паляпшэнне якасці прадукцыі; канцэпцыя інтэнсіфікацыі камерцыйных намаганняў, якая прадугледжвае навязванне тавараў пакупніку.

Спецыфіка маркетынгавага падыходу патрабуе, каб любая прадпрымальніцкая дзейнасць была сканцэнтравана вакол спажыўца. Гэта значыць, што павінны вытварацца і пастаўляцца на рынак тавары, якія будуць безумоўна куплены, на якія абавязкова будзе попыт. «Вытвараць тое, што прадаецца, а не прадаваць тое, што вытвараецца», — асноўны лозунг маркетынгавага падыходу да кіравання вытворчасцю і збытам для любой арганізацыі[4].

Што датычыцца мэт маркетынгу, то Ф. Котлер прыводзіць наступныя погляды на іх: «дасягненне максімальна магчымага ўжывання, дасягненне максімальнай спажывальніцкай задаволенасці, прапанаванне максімальна шырокага выбару, максімальнае павышэнне якасці жыцця»[3].

Маркетынг з'яўляецца рэальнай сістэмай, якая ўзгадняе знешнюю і ўнутраную дзейнасць фірмы, а таксама звязвае ўзаемадзеянне ўсіх суб'ектаў вытворчай сістэмы і збыту тавараў і паслуг[2].

Зноскі

  1. Успенский И. В. //Интернет-маркетинг — СПб.:СПГУЭиФ, 2003. http://www.aup.ru/.
  2. а б в Успенский И. В. //Интернет-маркетинг — СПб.:СПГУЭиФ, 2003. http://www.aup.ru/.
  3. а б 1.Котлер Ф. Основы маркетинга — М.: Экономика, 1995. — 550 с.
  4. 1.Ромат Е. В. Реклама:Учебное пособие — Киев: ИСИО Украины — НВФ Студцентр, 1996. — 224 с.