Марка Лудзага

(Пасля перасылкі з Марко Лудзага)

Марка Лудзага (23 чэрвеня 1950, г. Брэшыя, Італія — 7 чэрвеня 2022) — кіраўнік Суверэннага Мальтыйскага ордэна.

Марка Лудзага
Нараджэнне 23 чэрвеня 1950(1950-06-23)
Смерць 7 чэрвеня 2022(2022-06-07)[1] (71 год)
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць бізнесмен

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў братоў францышканаў, потым вывучаў медыцыну ў Падуанскім і Пармскім універсітэтах. Быў прыняты ў Мальтыйскі ордэн у 1975 годзе Вялікім прыяратам Ламбардыі і Венецыі. У 2003 годзе прынёс урачыстыя манаскія абяцанні. Удзельнічаў у шматлікіх міжнародных пілігрымках Мальтыйскага ордэна ў Люрд і ў нацыянальных італьянскіх пілігрымках у Асізі і Ларэта.

З 2010 года цалкам прысвяціў сваё жыццё Мальтыйскаму ордэну, пераехаў у Маркэ, дзе ўзначаліў Камэнду ордэна ў Віле Чыкаліні. З 2011 года быў Камандорам юстыцыі ў Вялікім прыяраце Рыма, выконваў абавязкі Дэлегата паўночнага Маркэ і быў адказным за бібліятэку. З 2017 па 2020 год быў дарадцам Італьянскай асацыяцыі Мальтыйскага ордэна. 8 лістапада 2020 года быў абраны кіраўніком Суверэннага Мальтыйскага ордэна[3].

Зноскі