Маркіён з Сінопы (стар.-грэч.: Μαρκίων Σῐνώπην; каля 85 — 160) — раннехрысціянскі ерэтык.

Маркіён
стар.-грэч.: Μαρκίων
Дата нараджэння не раней за 85 і не пазней за 95
Месца нараджэння
Дата смерці каля 160
Месца смерці
Бацька Philologus of Sinope[d]
Род дзейнасці багаслоў, філосаф
Навуковая сфера філасофія
Школа/традыцыя Гнастыцызм
Зведалі ўплыў Маркіяніты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сіноп. Быў блізкі да вучэння гностыкаў. Пасля выгнання з хрысціянскай суполкі стварыў сваю суполку ў Рыме. Маркіён адмаўляў Стары Запавет і лічыў іўдзейскага Яхве злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхве. Маркіён патрабаваў ад сваіх паслядоўнікаў аскетычнага жыцця і вучыў, што целы людзей не будуць уваскрэшаныя, у адрозненне ад душы.

Маркіён таксама быў адным з першых, хто паспрабаваў аб’яднаць хрысціянскія тэксты ў адзіны канон. Яго версія канона ўключала Евангелле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланняў.