Марк Аляксандравіч Русін

Беларускі кампазітар, музыка, педагог. Член Саюза савецкіх кампазітараў БССР (з 1951)

Марк Аляксандравіч Русін (18 чэрвеня 1921, г. Кінешма, Іванаўская вобласць, РСФСР — 17 кастрычніка 1977) — беларускі кампазітар, педагог.

Марк Аляксандравіч Русін
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1921(1921-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1977(1977-10-18) (56 гадоў) ці 17 кастрычніка 1977(1977-10-17) (56 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музыкант, педагог, музычны педагог

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных ў 1951 годзе. У 1942—1945 музычны кіраўнік ансамбля песні і танца 31-й арміі. 3 1951 выкладчык Брэсцкага музычнага вучылішча, адначасова загадчык музычны часткі Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць правіць

Найбольш плённа працаваў у галіне тэатральнай музыкі, якой характэрны меладызм, поўная адпаведнасць музычнага афармлення драматургічнай аснове спектакля. Аўтар музыкі больш як да 50 драматычных пастановак, у т.л. «Дама-невідзімка[ru]» П. Кальдэрона (1949), «Страчаны дом» С. Міхалкова (1950), «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча (1953, 1972), «Дон Сезар дэ Базан» А. Дэнеры і Ф. Дзюмануара (1954), «Салаўі пяюць на волі» паводле З. Бядулі, «Іван-ды-Мар’я» У. Гольдфельда, «Сапраўдны чалавек» паводле Б. Палявога (усе 1955), «Выкрыты цудатворац» Г. Філдынга, «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (абедзве 1956), «Людзі, якіх я бачыў» С. Смірнова, «Куточак бур» Р. Раманава, «Тайфун» Цао Юй, «На вуліцы Шчаслівай» І. Прынцава (усе 1958), «Небяспечная прафесія» В. Салаўёва, «Схаваны кабальера» П. Кальдэрона (абедзве 1959), «Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава (1960), «Вызвалены Дон Кіхот» А. Луначарскага, «У сэрцы Афрыкі» Б. Дэвідсана (абедзве 1961), «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі, «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча (абедзве 1962), «Паварот ключа» («Уладальнікі ключоў») М. Кундзеры (1963), «Фінал» П. Строгава (1964), «Атэла[ru]» У. Шэкспіра (1965), «Цуды пагарджання» Лопэ дэ Вэгі, «Сельскія вечары» В. Леканава (абедзве 1966), «Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка (1967), «Людзі і камяні» К. Губарэвіча, «Праз 100 гадоў у бярозавым гаі» В. Карастылёва[ru] (абодва 1968), «Валыншчык са Страконіц» І. Тыла, «Алёнушка і салдат» В. Ліўшыца і І. Кічанавай (абедзве 1969), «Дон Хіль — зялёныя штаны» Тырса дэ Маліны (1970), «У ноч зацьмення месяца» М. Карыма[ru] (1972) і інш. у Брэсцкім абласным драматычным тэатры; «Дзед і Жораў» В. Вольскага (1968), «Алі-баба і разбойнікі» У. Маслава (1971), «Гасан — шукальнік шчасця» Я. Спяранскага (1973) і інш. у Брэсцкім абласным тэатры лялек.

Літаратура правіць