Марк Антоній
Марк Антоній (82 да н.э. — 30 да н.э.): рымскі палітычны дзеяч і военачальнік.
Пасля забойства Цэзара (15 сакавіка 44 да н.э.) заняў, у дачыненні да змоўнікаў, прымірную пазіцыю, увайшоў у саюз з Актавіянам і ажаніўся з сястрой таго, Актавіяй. У выніку масавых рэпрэсій супраць рымскай шляхты ўзбагаціўся за кошт маёмасці рэпрэсаваных. Пазней атрымаў у кіраванне ўсходнія вобласці Рымскай дзяржавы; жыў там у вялікай раскошы, на падабенства грэчаскіх цароў. Увайшоў у саюз з егіпецкай царыцай Клеапатрай VII[5], і разам з ёй выступіў супраць Актавіяна, аднак панёс паражэнне ў марской бітве пад мысам Акцый (31 да н.э.) і разам з Клеапатрай скончыў жыццё самагубствам.
Верагодная выява Марка Антонія дасюль не знойдзеная. Найбольш імавернай версіяй лічыцца бронзавая галава (парэштак статуі з Кілікіі), якая захоўваецца ў Луўры[6].
Зноскі
- ↑ http://www.city-data.com/world-cities/Rome-History.html
- ↑ http://search.informit.com.au/fullText;dn=700028765003471;res=IELHSS
- ↑ http://www.cleveland.com/books/index.ssf/2010/12/stacy_schiff_conjures_a_fascin.html
- ↑ http://www.jstor.org/stable/266823
- ↑ Легенда кажа, што ён зрабіў гэта пад уражаннем ад прыгажосці Клеапатры.
- ↑ Раней гэтую галаву прыймалі за галаву Нерона. Шматлікія грэчаскія статуі, верагодна, з’яўляліся статуямі пергамскіх цароў Атала і Эўмена з перабітымі надпісамі. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)