Марк Валерый Марцыял (лац.: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццаццю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.

Марцыял
лац.: Marcus Valerius Martialis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння не раней за сакавік 38 і не пазней за сакавік 41
Месца нараджэння
Дата смерці 104[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Flaccilla[d]
Жонка Marcella[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Жанр паэзія і сатыра
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Іспаніі. Каля 64 года перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысвечаная адкрыццю Калізея ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку 2 тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя.

Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасць імператараў Ціта і Даміцыяна, атрымаў званне вершніка. Пад канец жыцця, у 98 годзе, вярнуўся ў Іспанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.

Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.

Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.

Тэксты і пераклады правіць

Лацінскія тэксты Марцыяла правіць

  1. У фармаце HTML паводле выдання XX ст.
    1. Паводле выдання Hereus-Borovskij на вэб-сайце fh-augsburg. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018.
    2. Паводле выдання Lindsay на вэб-сайце thelatinlibrary. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. (Онлайн бібліятэка лацінскіх аўтараў)
  2. У фармаце алічбаваных кніг паводле выданняў XV—XIX ст. MDZ — Мюнхенскі цэнтр алічбоўкі. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. сярод сваіх матэрыялаў, выкладзеных для бесплатнага доступу, даў поўныя факсімільныя копіі еўрапейскіх друкаваных выданняў Марцыяла, у т.л. дзве інкунабулы і Cornucopiae кардынала Перота (1506).
    1. Выданне Фрыдлендэра (Лейпцыг, 1886). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. — «адно з лепшых», на думку Дэратані (1936)
    2. Дванаццаць старадрукаў Марцыяла (XV—XVI ст.). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018..
  3. Старонкі аднаго з рукапісных выданняў Эпіграм Марцыяла (1465). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. — тры старонкі выбарачна. Крыніца: Збор рукапісаў Бібліятэкі імя Лейбніца. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018., Ніжняя Саксонія.
  4. Аудыёфайлы. Як маглі гучаць эпіграмы Марцыяла? — «Аднаўленне лацінскага маўлення I ст. н. э.» — файлы ў фармаце MP3 — эпіграма I-96 «Шчаслівае жыццё». Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018., чытае У. Фостэр (Універсітэт Місуры) і эпіграма V-20. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018..
  • Лацінскія тэксты. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018.
  • У серыі «Loeb classical library» творы выданы ў 3-х тамах (1-е выданне ў 2-х тамах; 2-е выданне ў перакладзе Шэклтана Бэйлі: № 94, 95, 480).
  • У серыі «Collection Budé» творы выданы. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. у 2-х тамах, 3-х кнігах.

Беларускія пераклады правіць

Асобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.

  • 43 эпіграмы Марцыяла / Пер. А. Клышкі // Полымя № 6, 1980. — С. 188—193.
  • Няма куды праўдзівей: выбраныя эпіграмы / Пер. А. Ф. Брыля // ПрайдзіСвет [Электронны рэсурс] — Дата доступу: 18.06.2018
  • Марк Валерый Марцыял. Выбраныя эпіграмы / Пер. з лацінскай. — Мн.: Альфа-кніга, 2018. — 116 с. Обл.
  • Марк Валеры Марцыял. Выбраныя вершы / Пер. з лацінскай А. Ф. Брыля. — Мн.: Выдавец З. Колас, 2018.

Зноскі

  1. Martial // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ca 40-104 Martialis // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць