Марк Максімавіч Мокін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Марк Мокін)

Марк Мокін (нар. 12 студзеня 2006, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Марк Мокін
Поўнае імя Марк Максімавіч Мокін
Нарадзіўся 12 студзеня 2006(2006-01-12)[1] (17 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 43
Клубная кар’ера[* 1]
2022— Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 17 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2023 Беларусь Беларусь (да 17) 8 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2023

Клубная кар’ера Правіць

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў красавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. 7 мая 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 4 ліпеня 2022 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, паразіўны браму «Мінска» (выніковы лік 2:4), тым самым стаўшы трэцім наймаладзейшым аўтарам гола ў беларускім чэмпіянаце[3].

У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[4].

Міжнародная кар’ера Правіць

У кастрычніку 2021 года і кастрычніку 2022 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2023 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2022 Д1 Дняпро   17 1

Зноскі