Марк Тулій Цыцэрон

выдатны старажытнарымскі прамовец

Марк Тулій Цыцэрон (лац.: Marcus Tullius Cicero, 3 студзеня 106 да н.э. — 7 снежня 43 да н.э.) — выдатны старажытнарымскі прамоўца, філосаф, палітык.

Марк Тулій Цыцэрон
Marcus Tullius Cicero
Бюст Цыцэрона
Бюст Цыцэрона
Консул 63 да н.э.
Папярэднік Луцый Юлій Цэзар і
Гай Марцый Фігул
Пераемнік Дэцым Юній Сілан і
Луцый Ліцыній Мурэна
Нараджэнне 3 студзеня 106 да н.э.[1][2][…]
Смерць 7 снежня 43 да н.э.[2][4][…] (63 гады)
Род Tullii Cicerones[d]
Бацька Марк Тулій Цыцэрон[d][6][7][…]
Маці Helvia[d][6][7][…]
Жонка Тэрэнцыя[d][4][8][…] і Publilia[d][6][9][…]
Дзеці Тулія Цыцэроніс[d][10][4][…] і Марк Тулій Цыцэрон малодшы[d][4][7][…]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць аратар, філосаф, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера філасофія, рыторыка
Вядомы як аўтар гаворак, трактатаў і лістоў
Узнагароды тытул «бацька айчыны»
(pater patriae)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Цыцэрон у сенаце выкрывае змову Катыліны і абвінавачвае яго ў здрадзе Радзіме

Цыцэрон нарадзіўся ў правінцыяльнай сям'і. Ён быў з так званых «homo novus» — новых людзей, продкі якіх ніколі не займалі высокіх дзяржаўных пасадаў. «Homo novus» рэдка карысталіся вядомасцю і сустракаліся з абыякавым ці нават варожым стаўленнем да іх рымскіх сенатараў, калі спрабавалі пачаць палітычную кар'еру.

У складаныя для Рыма 80-я гады да н.э. Цыцэрон займаўся адукацыяй і развіццём сваіх талентаў — першапачаткова ён вучыўся ў Рыме, а пасля ў гарадах Грэцыі (у тым ліку ў Афінах). Там ён займаўся перш за ўсё рыторыкай і філасофіяй. Пасля вяртання ў Рым Цыцэрон атрымаў вядомасць як прамоўца ў судовых справах. Цыцэрон прайшоў праз асноўныя дзяржаўныя пасады квестара, эдыла і прэтара, пасля чаго стаў консулам 63 года да н.э. У час свайго консульства ён выкрыў змову Катыліны, за што ён атрымаў велізарную ўдзячнасць ад рымлян. Яго нават празвалі «pater patriae», што магчыма перавесці як «бацька Бацькаўшчыны».

Аднак хутка яго ворагі, якія зайздросцілі яго ўзвышэнню, вымусілі Цыцэрона на некаторы час адправіцца ў «добраахвотнае» выгнанне. Там Цыцэрон актыўна працаваў над сваімі вядомымі творамі. Хутка Цыцэрона зноў запрасілі ў Рым, дзе ён быў адным з лідараў сенатараў, якія выступалі супраць Цэзара і падтрымлівалі Пампея. У час грамадзянскай вайны паміж імі Цыцэрон хутка перабег да Цэзара, які вельмі прыязна сустрэў яго.

Пасля забойства Цэзара Цыцэрон захоўваў прыязныя адносіны са сваім вучням Аўгустам, але той быў вымушаны даць згоду на забойства Цыцэрона, бо да гэтага імкнуўся вораг Цыцэрона і часовы палітычны саюзнік Аўгуста Марк Антоній.

Спадчына Цыцэрона правіць

 
Тытульны ліст трактата «Аб абавязках», выданне 1560 г.

Цыцэрон напісаў шмат трактатаў у форме дыялогаў на тэмы філасофіі, рыторыкі, права, палітыкі. Таксама захаваліся запісанымі некаторыя яго прамовы. Акрамя таго, ад Цыцэрона захавалася велізарная колькасць лістоў да розных рымлян і адказы ад іх.

Лацінская мова яго твораў лічыцца ідэальнай. Шмат хто з пазнейшых рымскіх літаратараў і прамоўцаў імкнуўся да падабенства да Цыцэрона.

Трактаты Цыцэрона правіць

  • Аб абавязках
  • Аб дзяржаве
  • Аб дывінацыі
  • Аб законах
  • Аб лёсе
  • Аб межах дабра і зла
  • Аб прамоўцы
  • Аб прыродзе багоў
  • Аб старасці
  • Аб сяброўстве
  • Брут, ці аб вядомых прамоўцах
  • Парадоксы стоікаў
  • Прамоўца
  • Тускуланскія гутаркі

Зноскі

  1. Merkedager: fødselsdager, stiftelsesdatoer, begivenheterОсла: Biblioteksentralen, 1989. — ISBN 82-7022-061-2
  2. а б Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
  3. Ф. Зелинский Цицерон, Марк Туллий // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVIII. — С. 254–274.
  4. а б в г Любкер Ф. Tullii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1418–1426.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  6. а б в http://www.strachan.dk/family/tullius.htm
  7. а б в M. Tullius (29) M. f. M. n. Cor. Cicero // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  8. Любкер Ф. Terentii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1354–1357.
  9. Публилий // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXVа. — С. 745–746.
  10. А. Пр. Туллия // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXIV. — С. 41–42.

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Цыцэрона