Марк Эмануілавіч Шнейдэрман

дырыжор, кампазітар, педагог

Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н (16 сакавіка 1898, г. Жытомір, Украіна — 15 чэрвеня 1981) — беларускі дырыжор, кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).

Марк Эмануілавіч Шнейдэрман
укр.: Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н
Дата нараджэння 16 сакавіка 1898(1898-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1981(1981-06-15) (83 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, педагог

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1930 годзе Ленінградскую кансерваторыю, клас М. Малько  (руск.), А. Гаўка  (руск.). З 1935 (з перапынкамі) дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 19471957 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі. Адначасова ў 19361971 гадах (з перапынкамі) выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Творчасць

правіць

На беларускай сцэне пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены опера «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, балет «Салавей» М. Крошнера (абодва 1939) і інш. Аўтар музыкі для сімфанічнага аркестра, у т.л. уверцюры (1939), п’ес для фартэпіяна з аркестрам (1953), для аркестра беларускіх народных інструментаў (1939), песень, балад, рамансаў, музыкі для дзяцей, апрацовак беларускіх народных песень і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць