Марк Юр’евіч Тайц

вучоны ў галіне біяхіміі i радыяцыйнай біялогіі
(Пасля перасылкі з Марк Юр'евіч Тайц)

Марк Юр’евіч Тайц[2] (нар. 15 чэрвеня 1927) — беларускі ўрач-хірург, вучоны ў галіне біяхіміі і радыяцыйнай біялогіі. Доктар біялагічных навук (1973).

Марк Юр’евіч Тайц
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1927(1927-06-15) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач
Навуковая сфера хірургія, біяхімія і радыебіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1] (1973)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’i ўрачоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан медыцынскай службы. З 7 снежня 1942 года ў патызанкім атрадзе імя Чкалава[3]. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1950 годзе. Працаваў хірургам у Полацку і Гродне. З 1959 года ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1961 годзе скончыў аспірантуру. З 1991 года М. Ю. Тайц у Ізраілі, у Іерусаліме.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па механізмах уздзеяння малых доз іанізуючай радыяцыі на кару наднырачнікаў, канфармацыйных зменах мітахандрыяльных мембран клетак галаўнога мозгу пад уздзеяннем стрэс-фактараў.

Сярод апублікаванага:

  • Действие малых доз ионизирующей радиации на центральную нервную систему : Материалы всесоюз. симпозиума, состоявшегося в г. Минске в дек. 1968 г. / [Под ред. д-ров биол. наук Л. С. Черкасовой и А. Т. Пикулева] ; Науч. совет по проблеме «Радиобиология» АН СССР. Ин-т физиологии АН БССР. Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : Изд-во БГУ, 1971. — 111 с. : ил. ; 20 см. — Списки лит. в конце докл. — 1300 экз.;
  • Как прочитать лекцию на тему «Медицина и знахарство» / О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : Б. и., 1960. — [2], 20 л. ; 30 см. — (Материал в помощь лектору);
  • Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот / Л. С. Черкасова, А. Т. Пикулев, М. Ю. Тайц; под ред. акад. П. Ф. Рокицкого ; АН БССР, Ин-т физиологии — Мн.: Наука и техника, 1977.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць