Марлан Бранда
Ма́рлан Бра́нда (англ.: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Омаха, Небраска, ЗША — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно і тэатра, рэжысёр. Адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх акцёраў.
Марлан Бранда | |
Marlon Brando | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 3 красавіка 1924[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1 ліпеня 2004[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Бацька: | Marlon Brando, Sr.[d] |
Маці: | Dodie Brando[d] |
Жонка: | Tarita Teriipaia[d], Movita Castaneda[d] і Anna Kashfi[d] |
Дзеці: | Stephen Blackehart[d], Cheyenne Brando[d], Christian Brando[d], Simon Teihotu Brando[d], Rebecca Brando[d] і Miko Castaneda Brando[d] |
Адукацыя: | |
Прафесія: | |
Кар’ера: | 1944—2004 |
Кірунак: | Вестэрн |
Узнагароды: |
Оскар (1954, 1972) Залаты глобус (1954, 1972) BAFTA (1952, 1953, 1954) Эмі (1979) |
IMDb: | nm0000008 |
marlonbrando.com | |
![]() |
Вучыўся ў ваеннай акадэміі, у тэатральным класе школы сацыяльных даследаванняў, а потым у Акцёрскай студыі Лі Страсберга. У 1944 дэбютаваў у тэатры на Брадвеі ў п’есе «Я памятаю маму», а ў 1950 — у кіно (фільм «Мужчыны»).
Для акцёрскай манеры Бранда ўласцівы непасрэдная эмацыйнасць, імправізацыйны талент, прыцягальнасць і г.д. Свой уласны стыль ён распрацаваў па сістэме Станіслаўскага. Яго ігра мела ўплыў на такіх акцёраў як Джэймс Дін, Роберт Дэ Ніра, Пол Ньюман. Дыяпазон яго акцёрскіх здольнасцей надзвычай шырокі — ад псіхалагічных драм да лёгкіх камедый. Найбольш удалыя і складаныя ролі сыграў у фільмах «Пагоня» (1965), «Хросны бацька» (1972; прэмія «Оскар»), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсіс сёння» (1979), «Дон Жуан дэ Марка» (1995). Здымаўся ў кінастужках вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх рэжысёраў — Ф. Ф. Копалы, Э. Казана, Б. Берталучы і інш. Неаднаразовы лаўрэат міжнародных кінафестываляў, прэмій Брытанскай кінаакадэміі. У 1994 апублікаваў мемуары пад назвай «Песні, якім навучыла мяне маці».
ФільмаграфіяПравіць
- 1951 — Трамвай «Жаданне»
- 1954 — У порце
- 1969 — Хросны бацька
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Marlon Brando // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Marlon Brando // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 Freebase — 2007.