Марта (жонка Міндоўга)
Марта (Марфа, Морта; ? — каля 1262) — вялікая княгіня (да 1253) і каралева літоўская.
Марта | |
---|---|
Нараджэнне |
1210 |
Смерць |
1260-я |
Муж | Вішымут Булевіч[d] і Міндоўг |
Дзеці | Рукля[d] і Рупейка[d] |
Веравызнанне | язычніцтва і каталіцтва |
Біяграфічныя звесткі
правіцьПра яе амаль нічога невядома. Марта — гэта яе хрысціянскае імя, якое яна атрымала пры хрышчэнні ў 1252 годзе. У дамове 1219 года ўзгадваецца, што спачатку яна была жонкай Вішымута Булевіча, забітага Міндоўгам. Тады ж яна стала і жонкай Міндоўга. Апроч яе ў Міндоўга былі і іншыя жонкі. Гэтак, Войшалк, старэйшы сын вялікага князя, быў ужо дарослым, калі дзеці Марты былі яшчэ зусім малымі. У 1261 годзе ўзгадваюцца два яе сыны — Рэпля і Герстук, у 1263 два яе сыны, Рукля і Рупейка , былі забітыя разам з Міндоўгам. Невядома, ці былі гэта адны і тыя ж людзі, альбо чатыры розныя сыны. Пасля смерці Марты Міндоўг ажаніўся з яе сястрой Агнай, жонкай нальшанскага князя Даўмонта.