Маруна балотная[3][4] (Galium palustre) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночна-Усходняй Афрыцы, Заходняй і Паўночнай Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі.

Маруна балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galium palustre L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34903
NCBI  29793
EOL  1108130
IPNI  750370-1
TPL  kew-87072

Назва правіць

Падмарэннік сізы[5], лапка[5], маруна, павіліца, палявіца[5][6][7], марэна[8].

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна, 20-60 см вышынёй. Лісце па 4, радзей з 5 або 6 у мутоўцы, на верхавіне без прыкметнага вастрыя. Сцябловае лісце даўгавата-лінейнае, да 2 см даўжынёй, 0.5-2 мм шырынёй, знізу голае і гладкае. Плады (схізакарпіі) дробныя, 1-1.5 мм даўжынёй, голыя, пакрытыя дробнымі грудкамі[4]. Кветкі: вяночак дробна варонкападобны, белы, прыблізна 3-5 мм шырынёй, 4-дольны. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4; пылавікі чырвоныя. Суквецці шырокія, няшчыльныя[9].

Распаўсюджанне правіць

Еўропа: уся, акрамя Свальдбарда; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока; Азія: заходняя і паўночная; Паўночная Амерыка: Грэнландыя, усходняя і паўночная Канада, Сен-П’ер і Мікелон, паўночны ўсход Злучаных Штатаў Амерыкі[10][11].

Ва Украіне расце на вільготных лугах і балотах — на ўсёй тэрыторыі[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)
  5. а б в Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. NatureGate. (англ.)
  10. bgbm.org. (англ.)
  11. plantsoftheworldonline.org. (англ.)