Марцыял
Марк Валерый Марцыял (лац.: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццаццю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.
Марцыял | |
---|---|
лац.: Marcus Valerius Martialis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за сакавік 38 і не пазней за сакавік 41 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 104[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Flaccilla[d] |
Жонка | Marcella[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Жанр | паэзія і сатыра |
Мова твораў | лацінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Іспаніі. Каля 64 года перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысвечаная адкрыццю Калізея ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку 2 тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя.
Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасць імператараў Ціта і Даміцыяна, атрымаў званне вершніка. Пад канец жыцця, у 98 годзе, вярнуўся ў Іспанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.
Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.
Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.
Тэксты і пераклады
правіцьЛацінскія тэксты Марцыяла
правіць- У фармаце HTML паводле выдання XX ст.
- Паводле выдання Hereus-Borovskij на вэб-сайце fh-augsburg . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018.
- Паводле выдання Lindsay на вэб-сайце thelatinlibrary . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. (Онлайн бібліятэка лацінскіх аўтараў)
- У фармаце алічбаваных кніг паводле выданняў XV—XIX ст. MDZ — Мюнхенскі цэнтр алічбоўкі . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. сярод сваіх матэрыялаў, выкладзеных для бесплатнага доступу, даў поўныя факсімільныя копіі еўрапейскіх друкаваных выданняў Марцыяла, у т.л. дзве інкунабулы і Cornucopiae кардынала Перота (1506).
- Выданне Фрыдлендэра (Лейпцыг, 1886) . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. — «адно з лепшых», на думку Дэратані (1936)
- Дванаццаць старадрукаў Марцыяла (XV—XVI ст.) . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018..
- Старонкі аднаго з рукапісных выданняў Эпіграм Марцыяла (1465) . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. — тры старонкі выбарачна. Крыніца: Збор рукапісаў Бібліятэкі імя Лейбніца . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018., Ніжняя Саксонія.
- Аудыёфайлы. Як маглі гучаць эпіграмы Марцыяла? — «Аднаўленне лацінскага маўлення I ст. н. э.» — файлы ў фармаце MP3 — эпіграма I-96 «Шчаслівае жыццё» . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018., чытае У. Фостэр (Універсітэт Місуры) і эпіграма V-20 . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018..
- Лацінскія тэксты . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018.
- У серыі «Loeb classical library» творы выданы ў 3-х тамах (1-е выданне ў 2-х тамах; 2-е выданне ў перакладзе Шэклтана Бэйлі: № 94, 95, 480).
- У серыі «Collection Budé» творы выданы . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 18 чэрвеня 2018. у 2-х тамах, 3-х кнігах.
Беларускія пераклады
правіцьАсобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.
- 43 эпіграмы Марцыяла / Пер. А. Клышкі // Полымя № 6, 1980. — С. 188—193.
- Няма куды праўдзівей: выбраныя эпіграмы / Пер. А. Ф. Брыля // ПрайдзіСвет [Электронны рэсурс] — Дата доступу: 18.06.2018
- Марк Валерый Марцыял. Выбраныя эпіграмы / Пер. з лацінскай. — Мн.: Альфа-кніга, 2018. — 116 с. Обл.
- Марк Валеры Марцыял. Выбраныя вершы / Пер. з лацінскай А. Ф. Брыля. — Мн.: Выдавец З. Колас, 2018.
Зноскі
Літаратура
правіць- Малюковіч С. Марцыял // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Martial, The Unexpected Classic. J. P. Sullivan. Cambridge University Press, 1991. ISBN 978-0-521-60703-2