Марцыян Трызна
Марцыян Трызна (? — 17 мая або 2 жніўня 1643) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Марцыян Трызна польск.: Marcjan Tryzna | ||
![]() | ||
Марцыян Трызна. Невядомы мастак, 1643 | ||
![]() Герб «Газдава» | ||
| ||
---|---|---|
1641 — 1643 | ||
Папярэднік | Стэфан Пац | |
Пераемнік | Казімір Леў Сапега | |
Дзейнасць | ксёндз | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | каля 1598 | |
Смерць | 1643 | |
Пахаванне | ||
Род | Трызны | |
Бацька | Рыгор Рыгоравіч Трызна[d] | |
Маці | Раіна Сапега |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава», сын Рыгора Трызны, маршалка ваўкавыскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Гедэона Міхала, Мікалая і Паўла Пятра.
Канонік віленскі ад 1620, адначасова пісар духоўны літоўскі у 1628—1641, пробашч троцкі, геранёнскі, рэферэндар духоўны літоўскі у 1631—1641, біскуп-каад'ютар віленскі ад 1638, біскуп-суфраган беларускі ад 1639. Падканцлер літоўскі з 1641.
Паводле Нясецкага добра валодаў грэчаскай мовай[1]. У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктавання Статута Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складанні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).
Памёр 17 мая або 2 жніўня 1643. Пахавалі Марцыяна Трызну, згодна з яго апошняй воляй, у касцёле бернардзінцаў у Берасці.
КрыніцыПравіць
- Насевіч В. Трызны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 674. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
- ↑ Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.