Марцін Ідэн (фільм, 2019)
«Марцін Ідэн» (італ.: Martin Eden) — мастацкі фільм 2019 года рэжысёра П’етра Марчэла[5]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Лука Марынелі, Карла Чэкі, Джэсіка Крэсі, Вінчэнца Немалата, Марка Леанардзі і іншыя.
Марцін Ідэн![]() | |
---|---|
італ.: Martin Eden | |
Жанры | прыгодніцкі фільм, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсары | |
На аснове | Martin Eden[d] |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Аператары | |
Кампазітары | |
Працягласць | 127 хв. |
Краіны | |
Мовы | італьянская мова, Неапалітанская мова і французская |
Год | 2019, 23 красавіка 2020[1] і 29 ліпеня 2021 |
IMDb | ID 4516162 |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
правіцьМалады неапальскі марак Марцін Ідэн ратуе ад нападу бандытаў Артура, нашчадка буржуазнай сям’і Арсіні, і той запрашае яго да сябе дадому. Там Марцін улюбляецца ў сястру Артура — Алену. Культурная і вытанчаная маладая жанчына становіцца любоўнай апантанасцю і сімвалам сацыяльнага статусу, да якога Марцін імкнецца падняцца. Ён пачынае займацца самаадукацыяй і марыць стаць пісьменнікам. Але літаратурныя працы Марціна адхіляюцца рэдакцыямі, як занадта новыя для стандартызаваных густаў. А для Алены і яе буржуазнай сям’і адсутнасць «пасады» з’яўляецца праблемай, ці, хутчэй, недаравальным недахопам. Пад уплывам старога інтэлектуала Рэса Брысендэна Марцін знаёміцца з сацыялістамі, уступаючы ў канфлікт з Аленай і яе буржуазным светам.
Узнагароды
правіцьПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 33 намінацыямі[6].
Зноскі
правіць- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ а б в г д е ё ж Nominations for the European Film Awards 2020 — 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://web.archive.org/web/20201102043053/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/martin-eden.15209 Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ а б filmportal.de — 2005. Праверана 13 лістапада 2020.
- ↑ Martin Eden (2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 снежня 2020.
- ↑ Martin Eden — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- Марцін Ідэн на сайце «Internet Movie Database» (англ.)