Ма́рцін Ханс Кры́сціян Кну́дсен (дацк.: Martin Hans Christian Knudsen, 15 лютага 1871, Хасмарк, востраў Фюн — 27 мая 1949) — дацкі фізік і акіянограф, член (1909) і сакратар (1917-46) Дацкай АН. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1906), прафесар там жа (1912-41; у 1927—1928 — рэктар). Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага савета па вывучэнні мораў (1899). Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фізічнай акіянаграфіі (1930-36). Кнудсену належаць працы па кінетычнай тэорыі газаў.

Марцін Кнудсен
Дата нараджэння 15 лютага 1871(1871-02-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1949(1949-05-27)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вынайшаў батометр, аўтаматычную піпетку для вызначэння салёнасці вады і іншыя прыборы. Усталяваў сталасць суадносін кампанентаў салёнага складу, распрацаваў спосаб вызначэння колькасці хлору ў марской вадзе і разліку яе салёнасці па ўтрыманні ў ёй хлору.

Зноскі

Спасылкі правіць