Марцін Кухта
Марцін Кухта (літ.: Martynas Kukta; 1875, непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губ. — 1941 або 1942) — друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.
Марцін Кухта | |
---|---|
Род дзейнасці | друкар, выдавец |
Дата нараджэння | 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1956 |
Месца пахавання | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Жыццё і дзейнасць да 1914 г.Правіць
АдукацыяПравіць
Паходзіў з шматдзетнай сялянскай сям'і. Атрымаў пачатковую адукацыю (чатырохгадовае прыходскае вучылішча). У 1890-м годзе апынуўся ў Вільні і накіраваўся ў друкарню Віленскай ваеннай акругі. Тут ён здаў экзамен на прадмет адукаванасці і стаў вучнем наборшчыка. За дзесяць гадоў вучобы Кухта здолеў стаць малодшым наборшчыкам, пасля гэтага паступіў на працу ў Віленскую губернскую друкарню, аднак хутка адтуль звольніўся і накіраваўся ў сталіцу імперыі. Пасля вучобы ў Санкт-Пецярбургу там жа працаваў наборшчыкам і метранпажам.
Дзейнасць да 1914 гПравіць
Пасля адмены забароны на лацінкавы літоўскі друк вярнуўся на радзіму і пры падтрымцы Пятраса Вілейшыса адкрыў у Вільні першую літоўскую друкарню, у якой выходзіла газета «Vilniaus žinios» (бел.: «Віленскія навіны»). Кухта быў там загадчыкам у 1904—1906 гг.
У сакавіку 1906 года Марцін Кухта заснаваў у Вільні друкарню з правам выпускаць кнігі, газеты і часопісы на еўрапейскіх мовах. Спачатку друкарня месцілася на вуліцы Дварцовай, 4. Колькасць работнікаў друкарні ў розныя гады вагалася ад 15 да 21-го. Былі закупленыя шрыфты ад Лемана і Ольгербранда агульнай вагою больш за 300 пудоў. У маі 1911 года друкарня перамясцілася на вуліцу Татарскую, 20. Да Першай сусветнай вайны гэта была буйнейшая літоўская друкарня.
10(23).11.1906 ў яго друкарні выйшаў першы нумар газеты «Наша ніва». У далейшым друкарня падтрымлівала першую беларускую газету, адкрываючы доўгатэрміновы крэдыт. Нярэдка здараліся выпадкі, калі рэдакцыя за адсутнасцю грошай не магла своечасова плаціць за друк і 5-6 нумароў газеты выходзілі ў крэдыт. Набор газеты каштаваў 45 рублёў за адзін нумар на абодвух шрыфтах. Калі ўжо доўг рэдакцыі падыходзіў да 300 руб., уласнік друкарні пагражаў спыніць друку, але як прыяцель і сімпатык беларускай справы ніколі не рабіў гэтага[1].
Супрацоўнікі Кухты дапамагалі беларускай газеце і падчас канфіскацый, якія ў 1907 г. былі даволі частымі. Як успамінаў яе супрацоўнік Хведар Імшэнік[2].:
У канцы 1907 г. друкарня Кухты была зачынена на два тыдні за друк нелегальнай літаратуры.
Кухта друкаваў творы Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Цёткі, К. Буйло і інш., беларускія календары, зборнікі, спеўнікі. Выпускаў, сярод іншага, забароненыя цэнзурай творы.
У 1914 г. (на вокладцы пазначаны 1913) у друкарні Кухты тыражом 2 000 экз. выйшаў адзіны прыжыццёвы зборнік М. Багдановіча «Вянок».
У сваім апошнім вершы Багдановіч, які паміраў у Ялце напісаў:
У краіне светлай, дзе я уміраю, У белым доме ля сіняй бухты |
Друкар выпускаў таксама выданні на польскай мове. У друкарні Кухты да Першай сусветнай вайны выйшла звыш 300 літоўскіх кніг і брашур, тут жа друкаваліся літоўскія перыядычныя выданні „Balsas“, „Lietuvis“, „Lietuvos aidas“, „Lietuvos žinios“, „Viltis“ і іншыя газеты, а таксама часопісы «Garsas», «Lietuvių tauta», «Šviesa» і іншыя. За сваю дзейнасць Кухта неаднаразова пераследваўся ўладамі.
1-я сусветная вайна.Правіць
.
Першая сусветная вайна не перарвала дзейнасці прадпрыемства Кухты. Тут працягвала друкавацца «Наша ніва» (да жніўня 1915 г.), выйшла адозва «Да грамадзян Беларусі» Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны[3].
Пасля акупацыі Вільні немцамі гэты друкар выдаваў сярод іншага газету «Гоман» і часопіс «Крывічанін».
У 1918 годзе за публікацыю Акта незалежнасці Літвы ў газеце „Lietuvos aidas“ Кухта быў арыштаваны акупацыйнымі ўладамі, а друкарня была разгромлена. У сярэдзіне 1918 г. у Кухты выйшла беларуская граматыка для школ Браніслава Тарашкевіча. У снежні 1918 г. у яго друкарні былі надрукаваны першыя літоўскія паштовыя маркі.
Незалежная ЛітваПравіць
З абвяшчэннем незалежнасці Літвы (1918 г.), урад купіў друкарню ў 1919 г. каб публікаваць свой афіцыйны орган «Літва» (літ.: Lietuva). Друкарня Кухты ў Вільні была рэарганізавана ўладальнікам і яго новымі супольнікамі, атрымаўшы новую назву «Маяк» (літ.: Švyturys).
Некаторыя беларускія выданні былі надрукаваныя ў гэтай установе. Гэта быў зборнік «З чаго ліха на свеце: беларускія казкі»(1919), «Элементарная алгебра» А. Кісялёва (1921—1922) ў 2-х частках для беларускіх школ[4]. Таксама там быў надрукаваны першы нумар газеты «Беларускае жыццё», 6 нумароў газеты «Грамадзянін».
Пасляваенны часПравіць
Пасля таго, як палякі канчаткова занялі Вільню ў 1920 г. у Кухты пачаліся праблемы. Друкарня «Маяк» пераехала ў Каўнас у 1924 г. і праз чатыры гады злілася з дзяржаўнай установай, змяніўшы сваю назву на «Прамень» (літ.: Spindulys). Большая доля ў новай фірме належала міністэрству фінансаў, таму «Прамень» стала вeльмі сучаснай друкарняй з пераплётнай майстэрняй, цалкам абсталяванай, каб выконваць любыя задачы.[5]
Кухта працягваў займацца выданнем кніг і календароў да 1934 г. У гэты час ён меў дзве плоскадрукавальныя машыны, іншае абсталяванне,7-12 працаўнікоў.[6]
У 2003 годзе заснавальнік віленскай беларускай грамадскай арганізацыі «Сябрына» Валянцін Стэх адшукаў пад Каўнасам роднага ўнука Марціна Кухты — сына дачкі друкара Эдмундаса Манставічуса. Беларуская паэтэса Таццяна Сапач (Дубавец) запрасіла яго да ўдзелу ў адной з перадач на беларускай мове на Літоўскім нацыянальным тэлебачанні «Віленскі сшытак». У інтэрв'ю Таццяне Дубавец Эдмундас Манставічус паведаміў пра дзеда:
Як чалавек ён быў закрыты. Пра сябе ніколі нічога не распавядаў. Калі трэба было пра што даведацца, дык цяжка было з яго тое выцягнуць... Мама мая памерла ў 1929 годзе, а я нарадзіўся ў 27-м. І я пасля мамінай смерці гадаваўся ў дзядулі з бабуняю, жыў з імі, лічыце, да сямі гадоў. Памятаю, што мы жылі на Лясной вуліцы ў Коўне, недалёка ад дзедавай друкарні.[7] |
У 2005 г. у Вільні была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка на літоўскай мове, прысвечаная Марціну Кухце.
Цікавыя фактыПравіць
Родным братам Марціна быў Язэп Кухта, першы літоўскі пробашч касцёла св. Мікалая ў Вільні.
Зноскі
- ↑ Унучак А. «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.). Мн.: Беларуская навука, 2008. С. 42.
- ↑ Імшэньнік Хв. «Наша ніва» і дваццацігадовы юбілей беларускае перыодычнае прэсы // Полымя, 1926, № 7. С. 58.
- ↑ Гісторыя беларускай кнігі. У 2 Т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.) / М. Нікалаеў і інш. Мн.: БелЭН, 2011. С. 54
- ↑ Туронак Ю. Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы 1921—1939. У кн.: мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня.:Інстытут беларусістыкі, 2006. С. 308.
- ↑ The lithuanian word. Printing
- ↑ Užtupas V. Kuktos spaustuvė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007, L. 208
- ↑ Сцепаненка П. Друкарня пана Марціна Кухты
ЛітаратураПравіць
- Века А. Друкар-першапраходзец Марцін Кухта (1875—?) // Настаўніцкая газета. 2002, 16 лістап.
- Летапіс беларускага друку. Ч. 2. — Мн., 1929.
- Сцепаненка П. Кухта (Kukta) Марцін // Максім Багдановіч:энцыклапедыя.— Мн.:БелЭН, 2011.
- Užtupas V. Kuktos spaustuvė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė).— Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007
Трус М. Культурны ракурс: [Магіла Марціна Кухты] // Літаратура і мастацтва. 2016. 21 кастр.
Трус М. “Я не самотны…”: Месца спачыну Марціна Кухты: дзве спробы пошуку // Роднае слова. 2016. № 11.
Трус М. Невядомы Марцін Кухта: Закладкі ў сямейным альбоме. Полымя. 2019. № 12.
Трус М. Выдавецкая дзейнасць Марціна Кухты: новыя ракурсы асэнсавання // Беларуская думка. 2020. № 3.
Трус М. Друкарня Марціна Кухты і яе ўласнік: На подступах да гістарычнай рэканструкцыі // Роднае слова. 2020. № 4.
СпасылкіПравіць
Марцін Кухта на Вікісховішчы |
- Марцін Кухта
- Martynas KUKTA (літ.)
- «Друкар беларускага слова Марцін Кухта» на сайце ЦНБ НАН Беларусі