Марцін Мак-Донах
Ма́рцін Мак-До́нах (англ.: Martin McDonagh, MWCD /mək-DUN-ə/[3]) — брытана-ірландскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і драматург. Аўтар дзевяці п’ес і пастаноўшчык трох поўнаметражных кінастужак — «У Бругэ» (2008), «Сем псіхапатаў» (2012) і «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (2017). Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм» («Шасцізараднік»).
Марцін Мак-Донах | |
---|---|
англ.: Martin McDonagh | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1970[1][2][…] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1996 — наш час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1732981 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМарцін Мак-Донах нарадзіўся ў 1970 годзе ў раёне Камбервэл (англ.: Camberwell) у Лондане ў ірландскай сям’і. Яго бацькі — будаўнік і прыбіральніца — з’ехалі ў Голуэй, адкуль быў родам бацька, а Марцін і яго брат Джон (англ.: John Michael McDonagh) засталіся ў Лондане, дзе па дасягненні шаснаццаці гадоў пачалі атрымліваць дапамогу па беспрацоўі.
Джон спрабаваў стаць пісьменнікам. Першыя два дзясяткі радыёп’ес і сцэнарыяў, напісаных ім, не былі прыняты рэдакцыямі. Але ў 1997 годзе прыйшоў поспех: п’еса «Каралева прыгажосці з Лінена», напісаная летась за восем дзён, была пастаўлена на Брадвеі і, апроч вядомасці, прынесла аўтару тэатральныя прэміі «Evening Standard» і «Тоні».
Адзіны ў свеце Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха праводзіцца з 2014 года ў Пермі (Расія) тэатрам «Каля Моста» (мастацкі кіраўнік Сяргей Фядотаў)[4].
Асабістае жыццё
правіцьЗ 2018 года ў адносінах з актрысай Фібі Уолер-Брыдж[5].
Творчасць
правіцьП’есы
правіць- Калека з вострава Інішман / The Cripple of Inishmaan (1996)
- Каралева прыгажосці (Прыгажуня з Лінена) / The Beauty Queen of Leenane (1996)
- Чэрап з Канэмары / A Skull in Connemara (1997)
- Сіратлівы захад / The Lonesome West (1997)
- Лейтэнант з вострава Інішмор / The Lieutenant of Inismore (2001)
- Чалавек-падушка / The Pillowman (2003)
- Аднарукі са Спокана / A Behanding in Spokane (2010)
- Каты (Вешальнікі) / Hangmen (2015)
- Вельмі-вельмі-вельмі цёмная матэрыя / A Very Very Very Dark Matter (2018)
Фільмаграфія
правіцьРэжысёр
правіць- 2004 — «Шасцізараднік» / Six Shooter (прэмія «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм»)
- 2008 — «У Бругэ» / In Bruges
- 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths
- 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
- 2022 — «Баншы Інішыра» / The Banshees Of Inisheer[6]
Сцэнарыст
правіць- 2004 — «Шасцізараднік» / Six Shooter
- 2008 — «У Бругэ» / In Bruges
- 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths
- 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
- 2022 — «Баншы Інішыра» / The Banshees Of Inisheer
Прадзюсар
правіць- 2011 — «Аднойчы ў Ірландыі» / The Guard (выканаўчы прадзюсар)
- 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths
- 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
Узнагароды і намінацыі
правіцьПрэмія | Год | Фільм | Катэгорыя | Вынік |
---|---|---|---|---|
«Оскар» | 2006 | «Шасцізараднік» | Найлепшы кароткаметражны фільм | Перамога |
2009 | «У Бругэ» | Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Намінацыя | |
2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы фільм | Намінацыя | |
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Намінацыя | |||
«Залаты глобус» | 2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы рэжысёр | Намінацыя |
Найлепшы сцэнарый | Перамога | |||
BAFTA | 2005 | «Шасцізараднік» | Найлепшы кароткаметражны фільм | Намінацыя |
2009 | «У Бругэ» | Найлепшы брытанскі фільм | Намінацыя | |
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Перамога | |||
2013 | «Сем псіхапатаў» | Найлепшы брытанскі фільм | Намінацыя | |
2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы фільм | Перамога | |
Найлепшы брытанскі фільм | Перамога | |||
Найлепшы рэжысёр | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Перамога | |||
«Выбар крытыкаў» | 2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы рэжысёр | Намінацыя |
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Намінацыя | |||
«Незалежны дух» | 2013 | «Сем псіхапатаў» | Найлепшы сцэнарый | Намінацыя |
2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы сцэнарый | Намінацыя | |
«Спадарожнік» | 2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Перамога |
«Сатурн» | 2013 | «Сем псіхапатаў» | Найлепшы сцэнарый | Намінацыя |
«Сезар» | 2019 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы замежны фільм | Намінацыя |
«Давід дзі Данатэла» | 2019 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы замежны фільм | Намінацыя |
Венецыянскі кінафестываль | 2017 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Залаты леў | Намінацыя |
Залатая Азела за найлепшы сцэнарый | Перамога | |||
Прэмія Гільдыі рэжысёраў ЗША | 2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы рэжысёр | Намінацыя |
Прэмія Гільдыі прадзюсараў ЗША | 2018 | «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» | Найлепшы фільм | Намінацыя |
Зноскі
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Martin McDonagh // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SOS, Missouri - Wolfner Library: You Say It How? (англ.). Служба Национальной библиотеки для слепых и лиц с физическими недостатками . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012. Праверана 5 лютага 2012.
- ↑ У Пермі пройдзе IV Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха Архівавана 24 верасня 2021. // Сайт губернатара і ўрады Пермскага края. 17 верасня 2020.
- ↑ Hess, Amanda. Phoebe Waller-Bridge Will Make You Laugh So Hard It Hurts (14 лютага 2019).
- ↑ Mike Fleming Jr. Martin McDonagh’s New Film With Colin Farrell, Brendan Gleeson Is Titled ‘The Banshees Of Inisheer’ (англ.). Deadline.com. Penske Media Corporation (18 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.