Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн

(пам. 1700) кашталян троцкі

Марцін (Марцыян) Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн (? — 20 жніўня 1700) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн
Герб «Крышпін»
Герб «Крышпін»
Кашталян троцкі
1697 — 20 жніўня 1700
Папярэднік Казімір Уладзіслаў Сапега
Пераемнік Міхал Казімір Коцел
Смерць 20 жніўня 1700(1700-08-20)
Род Крышпіны-Кіршэнштэйны
Бацька Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Маці Ганна Млоцкая
Жонка Яна Валадковіч
Дзеці Казімір Францішак, Ежы Геранім, Кацярына Аляксандра

Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Служыў у вялікалітоўскім войску, палкоўнік (1667). Вялікі літоўскі падстолі (1687-1689) і падчашы (16891697), кашталян троцкі з 1697; цівун віленскі з 1673, староста плунгянскі, аршанскі ў 16761699; пасол на соймы 1667, 1692, 1696.

Належаў да каралеўскай партыі, выступаў супраць групоўкі Сапегаў.

Сын вялікага літоўскага падскарбія Гераніма Крышпіна-Кіршэнштэйна і Ганны Млоцкай, дачкі аршанскага старосты Андрэя Млоцкага. Быў жанаты з Янай Валадковіч, дачкой новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча.

Пакінуў дзяцей Казіміра Францішка, Ежы Гераніма, дачку Кацярыну Аляксандру, якая выйшла за падканюшага літоўскага Яна Казіміра Бяганскага.

Літаратура

правіць