Марцін Несцяровіч
Марцін Несцяровіч (польск.: Marcin Nieścierowicz, Martynian Niestorowicz; 13 лютага 1630, Беларусь — 19 ліпеня 1702, Вільня) — езуіт, святар, педагог.
Марцін Несцяровіч | |
---|---|
польск.: Marcin Nieścierowicz | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1630 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1702 (72 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар, паэт |
Месца працы |
Уступіў у Таварыства Ісуса 18 жніўня 1651 г. у Вільні. Даў чатыры манаскія зарокі, дасягнуўшы статусу прафеса - найвышэйшага ў іерархіі Ордэна.
Вывучаў філасофію і тэалогію (1656—1663) у Аўстрыйскай правінцыі ордэна.
Выкладаў паэтыку ў Браневе (1663—1665), рыторыку ў Нясвіжы (1665—1666), маральную тэалогію ў Варшаве (1673—1675) і Вільні (1675—1676).
Прэфект школ у Навагрудку (1677—1678) і Вільні (1679—1679). З 1680 па 1683 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Прэфект школ і маральнай тэалогіі (1683—1685) і віцэ-рэктар Віленскай акадэміі (1690). Рэктар езуіцкага калегіума ў Крожах (1686—1688)[1].
У 1693-1695 гг. Працаваў у калегіюме ў Гродне у якасці адманітара, прэфекта здароўся, духоўніка, рэзалютара казусаў сумлення, спаведніка і дарадцы рэктара.
У 1689 г., пасля вынясення Казіміру Лышчынскаму смяротнага прысуду Несцяровіч схіляў асуджанага адмовіцца ад сваіх поглядаў. У выніку Лышчынскі пагадзіўся на працэдуру публічнага пакаяння і выракся сваіх поглядаў, але ўсё адно быў пакараны смерцю.
Зноскі
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
- Naramowski Adam“Facies rerum Sarmaticarum...” Wilno, 1724, t.1, s.125; Franciszek Rzepnicki “Vitae praesulum Poloniae”, Posnantiae, 1762, t.2, s.198
- Lawszuk Włodzimierz «Jezuici w Grodnie, 1622-1700. Ludzie i dzieje kollegium/Иезуиты в Гродно в 1622-1700. Люди и история коллегиума», Akademia IGNATIANUM, Wydawnictwo WAM, Kraków, 2013, s. 213