Марцін Стравінскі
Марцін Стравінскі (? — 1594) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1590—1592) і віцебскі (з 1592).
Марцін Стравінскі | ||
![]() Герб «Суліма» | ||
| ||
---|---|---|
1592 — 1594 | ||
Папярэднік | Мельхіёр Завіша | |
Пераемнік | Ян Зяновіч | |
Смерць | 1594 | |
Род | Стравінскія | |
Бацька | Ян Стравінскі | |
Жонка | Данімістра Копаць | |
Дзеці | Геранім Максіміліян, Соф'я |
БіяграфіяПравіць
Быў цівуном і гараднічым троцкім. Маршалак гаспадарскі ў 1580—1590, потым кашталян менскі і віцебскі, таксама староста румбарскі (1589). Пазычаў грошы каралю Стэфану Баторыю на Інфлянцкую вайну 1558—1582.
Сям'яПравіць
Прадстаўнік роду Стравінскіх герба «Суліма», сын Яна. Меў братоў Эразма, Крыштафа і Бальцара.
Быў жанаты з Данімістрай Копаць, меў сына Гераніма Максіміліяна, старосту рагачоўскага, і дачку Соф'ю, якая выйшла за аршанскага падкаморага Рыгора Сапегу.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Красноў М. Стравінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 636. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.