Марцірос Сяргеевіч Сар’ян

Марціро́с Сярге́евіч Сар'я́н (арм.: Մարտիրոս Սարյան; 18801972) — армянскі і савецкі маляр-пейзажыст, графік і тэатральны мастак[3].

Марцірос Сяргеевіч Сар’ян
арм.: Մարտիրոս Սարյան
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 (28) лютага 1880
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1972(1972-05-05)[1][2][…] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ghazaros Saryan[d] і Sargis Saryan[d]
Род дзейнасці мастак, палітык, ілюстратар
Жанр партрэт, пейзаж, нацюрморт, графіка, ілюстрацыя і сцэнаграфія
Вучоба
Уплыў на Мінас Карапетавіч Авецісян і Gegham Asatryan[d]
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Каўказа» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны мастак СССР Народны мастак Армянскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмік АМ СССР (1947). Народны мастак СССР (1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Лаўрэат Ленінскай (1961) і Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Творчасць Сар'яна згуляла вядучую ролю ў станаўленні нацыянальнай школы армянскага савецкага малярства.

Біяграфія правіць

 
Мастак Марцірос Сар'ян (другі знізу злева) побач з хачкарам у армянскім манастыры Санаін у 1902 годзе.
 
«Арменія».

Марцірос Сар'ян нарадзіўся 16 (28) лютага 1880 года ў патрыярхальнай армянскай сям'і ў горадзе Нахічэвань-на-Доне («Новы Нахічэвань», цяпер у межах Растова-на-Доне).

У 1895 году скончыў гарадское вучылішча. З 1897 па 1904 гады вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы малярства, разьбярства і дойлідства, у тым ліку ў майстэрнях В. А. Сярова і К. А. Каровіна. У 19011904 гадах распачаў падарожжа на гістарычную радзіму, наведаўшы Лоаы, Шырак, Эчміядзін, Ахпат, Санаін, Ерэван і Севан.

 
Дом, дзе ў 1919-1921 гг. жыў М. С. Сар'ян.

У 1900-х гадах браў удзел у выставах мастацкіх аб'яднанняў «Блакітная ружа», «Саюз рускіх мастакоў», «Свет мастацтва», «Чатыры мастацтвы». Моцны ўплыў на стыль Сар'яна зрабіла малярства Поля Гагена і Анры Маціса.

З 1910 па 1913 гады здзейсніў шэраг падарожжаў у Турцыю, Егіпет і Іран. У 1915 годзе Сар'ян прыязджае ў Эчміядзін, каб дапамагаць уцекачам з Турэцкай Арменіі. У 1916 годзе прыязджае ў Тыфліс і жэніцца з Лусік Агаян, дачкой армянскага пісьменніка Г. Агаяна. Тады ж Сар'ян бярэ ўдзел у арганізацыі Таварыства армянскіх мастакоў і «Саюза армянскіх мастакоў». У тым жа годзе ён афармляе выдадзеную В. Брусавым «Анталогію армянскай паэзіі».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Сар'ян прыязджае з сям'ёй у Расію. У 1918—1919 гадах М. Сар'ян жыве з сям'ёй у Новай Нахічэвані. Мастак робіцца ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Армянскага краязнаўчага музея ў Растове-на-Доне. Супрацоўнічае з тэатрам «Тэатральная майстэрня».

У 1921 годзе па запрашэнні старшыні Савета народных камісараў Арменіі А. Мяснікяна пераязджае на жыхарства ў Арменію. З гэтых пор ён прысвячае жыццё выяве яе прыроды. У ліку яго прац у гэтыя гады — стварэнне герба Савецкай Арменіі і афармленне заслоны першага армянскага дзяржаўнага тэатра.

У 19261928 гадах мастак жыве і працуе ў Парыжы. Большая частка яго прац, выстаўленых у 1928 годзе ў парыжскай галерэі Жэрар, згарэла падчас пажару на караблі пры вяртанні на радзіму.

У 1930-х галоўнай тэмай Сар'яна застаецца прырода Арменіі. Мастак таксама піша шматлікія партрэты («Р. Н. Сіманаў»; «А. Ісаакян»; «Аўтапартрэт з палітрай») і яркія нацюрморты («Восеньскі нацюрморт»). Сар'ян працаваў таксама як кніжны графік («Армянскія народныя казкі», 1930, 1933, 1937) і як тэатральны мастак (дэкарацыі і касцюмы да оперы «Алмаст» А. Спендыярава ў Тэатры оперы і балета ім. Спендыярава, 1938—1939, Ерэван; «Адважны Назар» А. Сцепаняна, «Давыд бек» Тыграняна, «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа і інш.).

Марцірос Сар'ян згуляў важную ролю ў захаванні царквы Сурб Хач у родным яму Растове-на-Доне, калі ў савецкія гады ўстала пытанне пра яе знос.

Марцірос Сар'ян сканаў 5 мая 1972 у Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парка ім. Камітаса.

Дэпутат ВС СССР 2—4-га скліканняў (1946—1958). Дэпутат ВС Армянскай ССР з 1959 года.

Зноскі

  1. а б в Сарьян Мартирос Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Martiros Sergeevich Saryan
  3. Театральная энциклопедия / П. А. Марков. — М.: Советская энциклопедия, 1965. — Т. 4 (Нежин — Сярев). — Слп. 1152

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Марцірос Сяргеевіч Сар’ян на сайце «Героі краіны»