Маршалавы Астравы

краіна ў Акіяніі

Рэспубліка Маршалавы Астравы — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Мяжуе на захадзе і паўднёвым-захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Фэдэратыўных Штатаў Мікранезіі, на поўдні з тэрытарыяльнымі водамі Кірыбаці, у астатніх частках — з нейтральнымі водамі Ціхага акіяна. Працягласць прыбярэжнай паласы — 370,4 км. Рэспубліка Маршалавы Астравы размешчана на 29 атолах і 5 астравах архіпелага Маршалавы астравы, які складаецца з ланцугоў Ралік і Ратак. Агульная плошча сушы — 181,3 км ²; тэрыторыі, занятай лагунамі, — 11.673 км ². Насельніцтва Маршалавых астравоў — 63174 чал. (2008, ацэнка) пераважна маршальцы. Сталіца — Маджура.

Рэспубліка Маршалавы Астравы
Aolepān Aorōkin M̧ajeļ (марш.)
Republic of the Marshall Islands (англ.)
Герб Маршалавых Астравоў
Сцяг Маршалавых Астравоў Герб Маршалавых Астравоў
Дэвіз: «Jepilpilin ke ejukaan (Дасягненне праз агульнае намаганне, маршальскі)»
Гімн: «Forever Marshall Islands»
Дата незалежнасці 21 кастрычніка 1986 (свабодная асацыяцыя з ЗША)
Афіцыйныя мовы маршальская, англійская
Сталіца Маджура
Найбуйнейшыя гарады Маджура
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт Крыстафер Лоік
Плошча
• Усяго
213-я ў свеце
181 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2003)
Шчыльнасць

56 429 чал. (205-я)
326 чал./км²
ВУП
  • Разам (2001)
  • На душу насельніцтва

$115 млн.  (220-ы)
$1600
Валюта Долар ЗША
(USD, код 153)
Інтэрнэт-дамен .mh
Код ISO (Alpha-2) MH
Код ISO (Alpha-3) MHL
Код МАК MHL
Тэлефонны код +692
Часавыя паясы +12

Гісторыя

правіць

Першыя еўрапейцы з’явіліся на астравах у 1529 г. (іспанская экспедыцыя А.Сааведры), у 1788 г. даследаваны англічанінамі Дж.Маршалам (адсюль назва). У 1855 г. афіцыйна перададзены Іспаніі, якая пасля іспана-амерыканскай вайны 1898 г. прадала іх Германіі. У 1914 г. астравы акупіравала Японія, якая ў 1920 г. атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне імі. У 2-ю сусветную вайну акупіраваны ў 1945 г. ЗША. З 1947 г. паводле рашэння Савета Бяспекі ААН падапечныя тэрыторыі ЗША (у складзе падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскія астравы). Першы прэзідэнт — Амата Кабуа. З 1979 г. Рэспубліка Маршалавы астравы. З 1983 г. «свабодная асацыіраваная» з ЗША тэрыторыя. У 1986 г. спынена апекаванне ЗША, астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне. З 1991 г. член ААН.

Геаграфія

правіць
 
Карта

Маршалавы Астравы — архіпелаг, які складаецца з двух ланцугоў каралавых атолаў, усходняга Ратак і заходняга Ралік. Агульная плошча краіны параўнальна з тэрыторыяй Турцыі, аднак большасць займаюць тэрытарыяльныя воды, толькі 181 км² складае суша. Атолы даволі нізкія, найвышэйшыя пункты дасягаюць усяго некалькі метраў над узроўнем акіяна. Падчас штармоў высокія хвалі затапліваюць невялікія астравы. У 2008 г. значная паводка адбылася ў сталіцы і самым буйным горадзе Маджура[2]. Вапняковыя кіпрыя глебы хутка ўсмоктваюць ападкі, таму ў засушлівае надвор'е адчуваецца недахоп пітной вады. Летам 2013 г. праблемы са здабычай пітной вады адчувалі 6 300 чал., пераважна на поўначы Маршалавых Астравоў[3].

Клімат Маршалавых Астравоў пераходны ад экватарыяльнага да субэкватарыяльнага, характарызуецца залежнасцю ад сезонных пасатаў. Сезон дажджоў цягнецца з мая да лістапада. У гэты перыяд у раёне Маршалавых Астравоў утвараюцца тайфуны, што рухаюцца ў кірунку да краін Азіі. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ў межах +25 °C—+30 °C. Найбольш спякотныя месяцы — ліпень, жнівень і чэрвень. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — каля 3353 мм.

Атолы Маршалавых Астравоў

правіць
 
Атол Маджура

Група Ралік (Заходняя):

Група Ратак (Усходняя):

Дзяржаўны лад і палітыка

правіць

Маршалавы Астравы — рэспубліка, якая знаходзіцца ў свабоднай асацыяцыі з ЗША. Асновай дзяржаўнасці Маршалавых Астравоў з'яўляецца Канстытуцыя[4], зацверджаная ў 1979 г. Яе галоўныя прынцыпы — свабода слова і сродкаў масавай інфармацыі, незалежнасць судаводства. ЗША прызнаюць Маршалавы Астравы як суверэнную дзяржаву, аднак нясуць адказнасць за яе абарону, прадстаўляюць у міжнародных арганізацыях. У сваю чаргу, Маршалавы Астравы не могуць праводзіць палітыку, якая супярэчыць агульнай абароназдольнасці ці агульным міжнародным інтарэсам[5]. У цяперашні час дзейнічае дагавор паміж Маршалавымі Астравамі і ЗША аб свабоднай асацыяцыі, падпісаны ў 2003 г. Таксама існуе дадатковае пагадненне аб выкарыстанні ЗША ваеннай базы на атоле Кваджалейн.

Главой выканаўчай улады з'яўляецца прэзідэнт, які ўзначальвае ўрад з Рады Міністраў. Прэзідэнт выбіраецца парламентам на чатырохгадовы тэрмін.

Галоўны заканадаўчы орган — двухпалатны Нацыянальны Парламент. Вышэйшая палата прадстаўлена Радай традыцыйных правадыроў іраідж (іраіджлаплап), у склад якой уваходзіць 12 чалавек. Статус іраідж перадаецца па спадчыне. Рада мае выключна дарадчыя функцыі, назірае за захаваннем звычаяў і традыцый, рэгулюе пытанні землекарыстання. Ніжэйшая палата Ніціджэла складаецца з 33 сенатараў. Яны выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін выбаршчыкамі 24 акруг-атолаў[6].

Судовая ўлада на Маршалавых Астравах незалежна ад выканаўчай і заканадаўчай. Яе вышэйшы орган — Вышэйшы Суд, прадстаўлены на месцах акруговымі і абшчыннымі судамі[7].

4 атолы (Маджура, Вацье, Джалуіт, Эбее) маюць унутранае самакіраванне, ўрады і паліцыю.

Хаця Канстытуцыя Маршалавых Астравоў, не забараняе стварэнне палітычных партый, стала дзейсных партый няма. У 1984 гозе створана Аб'яднаная дэмакратычная партыя.

Уласных узброеных сіл няма. Грамадзяне Маршалавых Астравоў маюць права служыць ва ўзброеных сілах ЗША.

Эканоміка

правіць

Эканоміка Маршалавых Астравоў залежыць ад фінансавай дапамогі і кампенсацыйных выплат з боку ЗША за выпрабаванні ядзернай зброі і выкарыстанне ваеннай базы на атоле Кваджалейн, продажу ліцэнзій на рыбалоўства ў тэрытарыяльных водах Маршалавых астравоў.

Сельская гаспадарка накіравана на ўнутранае забеспячэнне. Большую частку сельскагаспадарчых прадуктаў Маршалавы Астравы імпартуюць звонку. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі майстэрнямі, рамеснай вытворчасцю і будаўнічымі прадпрыемствамі. Дамінуе сфера абслугоўвання. Дзяржава імкнецца развіваць уласны рыбалоўны флот, рыбагадоўлю і турызм.

Афіцыйная валюта — долар ЗША.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Маршалавы Астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

правіць