Маршал Ван Олстайн
Маршал Ван Олстайн (англ.: Marshall Van Alstyne), нарадзіўся ў 1962 у Калумбусе, штат Агая — прафесар Бостанскага ўніверсітэта (англ.: Boston University) і даследчык у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій (англ.: Massachusetts Institute of Technology). Спецыялізуецца на эканоміцы інфармацыі.
Маршал Ван Олстайн | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, эканаміст |
Навуковая сфера | інфармацыйная сістэма[1], інфарматыка[d][1] і network economy[d][1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВан Олстайн вырас у Паўночнай Караліне (ЗША), ступень бакалаўра атрымаў у Ельскім універсітэце (англ.: Yale University), магістра і PhD у галіне інфармацыйных сістэм — у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗрабіў істотны ўнёсак у вывучэнне рынкаў інфармацыі. Разам з сваімі студэнтамі Тэдам Лоўдэрам і Рыкам Уошам першым давёў[2], што ўжыванне прынцыпу інфармацыйнай асіметрыі да апрацоўкі спаму тэарэтычна можа быць болей карысным для спажыўца, чым дасканалы фільтар (гл. таксама «эканоміку ўвагі»). Разам з прафесарам Джэфры Паркерам правёў грунтоўныя даследаванні феномену «двухбаковых сетак», праяве аднаго з сеткавых эфектаў, дзе патлумачыў, якім чынам кампаніі могуць аддаваць інфармацыю задарма (прадаваць па нулявым кошце) і пры гэтым заставацца ў выйгрышы[3]. Субсідаванае цэнаўтварэнне і эфект дзвюхбаковых сетак могуць спрычыніцца да алігапалізацыі рынку, або падзелу яго між малой колькасцю гульцоў. Зараз гэты эфект бярэцца да ўвагі фірмамі — пры распрацоўцы карпаратыўных стратэгій, і антыманапольнымі ўправамі — пры прапрацоўцы адпаведнага заканадаўства.
Сумесна з Эрыка Брынёлфсанам у эсэ «Сеціўныя суполкі: глабальнае паселішча ці віртуальныя Балканы?» апісаў працэс уплыву сацыяльных медыяў на падзел людзей у інтэрнэце паводле розных прыкметаў.
Лаўрэат некалькіх узнагародаў за навуковыя працы, у тым ліку ўзнагароды Нацыянальнага Навуковага Фонду ЗША[4]. Публікуецца ў такіх часопісах, як Science, Management Science Архівавана 1 ліпеня 2007. і Harvard Business Review.
Зноскі
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ http://www.bepress.com/bejeap/advances/vol6/iss1/art2/ Архівавана 8 верасня 2009.
- ↑ http://ssrn.com/abstract=249585
- ↑ http://www.nsf.gov/crssprgm/career/awards/fy99/state9.htm Архівавана 29 верасня 2007.
Спасылкі
правіць- Хатняя старонка Ван Олстайна Архівавана 13 жніўня 2004. (англ.)
- Артыкулы (англ.)