Маршал Польшчы (польск.: Marszałek Polski) — найвышэйшая вайсковая ступень ва Узброеных сілах Польшчы. Ніжэйшай вайсковай ступенню з’яўляецца генерал.

Гісторыя

правіць
 
Сцяг Маршала Польшчы

11 сакавіка 1920 года Юзаф Пілсудскі, як Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Польшчы надаў і зацвердзіў сябе першым Маршалам Польшчы[1]. У панядзелак 15 лістапада 1920 года на Замкавым пляцы ў Варшаве была цэрымонія свяшчэннага уручэння булавы першаму Маршалу Польшчы Юзафу Пілсудскаму. Булава — гэта сімвал улады і абсалютнага паслушання.

Маршалы Польшчы
# Імя і прозвішча Дата станаўлення Увага
1.  
Юзаф Пілсудскі
19 сакавіка 1920 Першы Маршал Польшчы; надаў і зацвердзіў тытул самастойна
2.  
Фердынанд Фош
13 красавіка 1923 таксама Маршал Францыі
3.  
Эдвард Рыдз-Сміглы
10 лістапада 1936
4.  
Міхал Роля-Жымерскі
3 траўня 1945
5.  
Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі
5 лістапада 1949 таксама Маршал Савецкага Саюза
6.  
Марыян Спыхальскі
7 кастрычніка 1963

Зноскі

  1. Dekret L. 2093 Wodza Naczelnego z 19 marca 1920 (Dziennik Personalny M.S.Wojsk. Nr 12 z 3 kwietnia 1920 r.) — Wielkopolska Biblioteka Cyfrowa (польск.). Праверана 26-12-2012.