Маршанск
Маршанск[2] (руск.: Моршанск) — горад (з 1779) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Маршанскага раёна Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 43,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1623 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны па абодвух берагах ракі Цны пры скрыжаванні яе з чыгункай, за 90 км на поўнач ад Тамбова.
Найбуйнейшымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца: лакаматыўнае дэпо Маршанск, ААТ «Маршанская мануфактура», АТ «Трыкатажная нітка», ААТ «Маршанская тытунёвая фабрыка», ААТ «Маршанскхіммаш».
Гісторыя
правіцьЧас узнікнення населенага пункта на месцы горада дакладна не ўстаноўлены. Магчыма, вёска Морша існавала ўжо ў XVI стагоддзі[3]. 16 верасня 1779 года па імянным указе ўсерасійскай імператрыцы Кацярыны II Морша — цэнтр хлебнага гандлю на рацы Цна — пераўтворана ў горад Маршанск, які стаў павятовым.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Алена Ігараўна Лядава (нар. 1980) — актрыса.
- Ян Віктар Пажазінскі (1870—1929) — расійскі і польскі лінгвіст.
- Уладзімір Барысавіч Рушайла (нар. 1953) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
- Аляксей Мікалаевіч Смірноў (1938—2006) — вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук.
Галерэя
правіць-
Траецкі сабор
-
Траецкі сабор, выгляд з ускраіны горада
-
Былыя гандлёвыя рады
-
Успенская царква
-
Мікольская царква
-
Цэнтральная гарадская бібліятэка (былы банк)
-
ЗАГС
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тамбоўскай вобласці
- ↑ Летопись села Морши
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маршанск