Марш за свабоду — найбуйнейшая акцыя пратэсту за ўсю гісторыю Беларусі, якая адбылася ў Мінску 16 жніўня 2020 года. Марш таксама называўся агульнанацыянальным[1] і агульнаграмадзянскім[2].

Мітынг ля стэлы «Мінск — горад-герой»

Ход акцыі правіць

Да пункту збору каля стэлы «Мінск — горад-герой» людзі пешшу ішлі з розных куткоў Мінска з бел-чырвона-белымі сцягамі і шматлікімі плакатамі, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Ля стэлы «Мінск — горад-герой» сабралася па розных ацэнках ад 400[3][4] да 500 тысяч чалавек[5], без уліку руху людзей па вуліцах. Стэлу «Мінск — горад-герой» абгарнулі ў бел-чырвона-белы сцяг, яшчэ адзін сцяг усталявалі на ёй зверху. З-за вялікай колькасці ўдзельнікаў мерапрыемства каля стэлы амаль не працавалі мабільная сувязь і мабільны інтэрнэт.

Мітынгоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», «Ухадзі!», «Верым, можам, пераможам!», «Выпускай!», «Далучайся!», «Караева пад суд!» (руск.: Караева под суд!), «КДБ пад суд!» (руск.: КГБ под суд!), «Лукашэнка, ты звольнены!» (руск.: Лукашенко, ты уволен!), «Лукашэнку ў аўтазак!» (руск.: Лукашенко в автозак!), «МУС пад суд!» (руск.: МВД под суд!), «Мы не народзец!» (руск.: Мы не народец!), «Нас 97!», «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!» (руск.: Пока мы едины, мы непобедимы!), «Час мяняць лысую гуму!» (руск.: Пора менять лысую резину!), «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!» (руск.: Один за всех и все за одного!), «Саша 3%», «Свабоду», «Сыходзь!» (руск.: Уходи!), «Света!», «Трыбунал!» (руск.: Трибунал!), «Фашызм ня пройдзе!» (руск.: Фашизм не пройдёт!), «Ярмошыну ў турму!» (руск.: Ермошину в тюрьму!) і іншыя споклічы.

На акцыі пратэсту член аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай і каардынатар штаба незарэгістраванага кандыдата Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава заявіла, што «былы прэзідэнт мусіць падаць у адстаўку, ён утапіў краіну ў гвалце».

Прыкладна ў 17.00 мітынгоўцы пачалі «Марш за свабоду» і накіраваліся па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці ў кірунку плошчы Незалежнасці, дзе частка з іх сабралася на самой плошчы, у тым ліку побач з Домам Урада. Падчас шэсьця цэнтральныя праспекты сталіцы спачатку часткова, а потым цалкам былі заняты людзьмі. Увечары дэманстранты занялі плошчу Незалежнасці. Людская калона расцягнулася да плошчы Перамогі. А 19.00 лік дэманстрантаў на плошчы Незалежнасьці перавысіў 100 000 чалавек[6].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Агульнанацыянальны марш за свабоду ў Беларусі
  2. Ужо сёння агульнаграмадзянскі марш за свабоду
  3. Больш за 400 тысяч дэманстрантаў на вуліцах Мінска
  4. "А хто там ідзе? Беларусы!" Фантастический митинг в центре Минска (видео) (руск.). Новости Беларуси | euroradio.fm. Праверана 17 жніўня 2020.
  5. Митинг в центре Минска собрал около 400-500 тысяч человек (руск.). Хартыя'97. Праверана 17 жніўня 2020.
  6. "Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў дайшлі да плошчы Незалежнасьці". Наша Ніва. 16 жніўня 2020. Праверана 16 жніўня 2020. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць