Марыа Гомес Гарсія (ісп.: Mario Gómez García; нар. 10 ліпеня 1985, Рыдлінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст іспанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2007—2018). Найлепшы футбаліст Германіі 2007 года.

Футбол
Марыа Гомес
Mario gomez.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марыа Гомес Гарсія
Мянушка СуперМарыа[1] (ням.: SuperMario)
Нарадзіўся 10 ліпеня 1985(1985-07-10)[2] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Рост 189 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1990 — 1998 Германія Унлінген
1998 — 2000 Германія Бад Заўльгау
2000 — 2001 Германія Ульм 1846
2001 — 2003 Германія Штутгарт
Клубная кар’ера*
2003 — 2009 Германія Штутгарт 121 (63)
2003 — 2005   Германія Штутгарт II 43 (21)
2009 — 2013 Германія Баварыя (Мюнхен) 115 (75)
2013 — 2016 Італія Фіярэнціна 29 (7)
2015 — 2016   Турцыя Бешыкташ 33 (26)
2016 — 2017 Германія Вольфсбург 45 (17)
2018 — 2020 Германія Штутгарт 70 (22)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2001 Германія Германія (да 15) 3 (1)
2001 — 2002 Германія Германія (да 17) 14 (5)
2002 — 2003 Германія Германія (да 18) 4 (0)
2002 — 2004 Германія Германія (да 19) 19 (11)
2004 — 2006 Германія Германія (да 20) 8 (2)
2005 Германія Германія B 2 (1)
2005 — 2006 Германія Германія (да 21) 6 (1)
2007 — 2018 Германія Германія 78 (31)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020.

Клубная кар’ераПравіць

«Штутгарт»Правіць

У 2004 годзе Гомес згуляў 10 хвілін за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 мая дэбютаваў за клуб у розыгрышу Бундэслігі.

«Баварыя»Правіць

26 мая 2009 года «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэслігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў еўра. Лічыўся адным з найлепшых нападнікаў Германіі. У першым сезоне ў «Баварыі» Гомес згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 мая 2011 года Гомес забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала яго пятым хет-трыкам за сезон 2010/11 у Бундэслізе, што з’яўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаў[4].

«Фіярэнціна»Правіць

8 ліпеня 2013 года Гомес далучыўся да клуба Серыі A фларэнційскай «Фіярэнціны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца, за іграка італьянскі клуб заплаціў 20 млн еўра[5]. Марыа быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Фіярэнціны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавек[6].

«Бешыкташ»Правіць

30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Гомеса ў гадавую арэнду «Бешыкташ» з правам выкупу[7]. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Фіярэнціну».

«Вольфсбург»Правіць

У жніўні 2016 года перайшоў у «Вольфсбург»[8]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог камандзе захаваць месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Штутгарт»Правіць

У снежні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Гомеса ў «Штутгарт» пачынаючы ў 1 студзеня 2018 года. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Бундэслігі па выніках сезона 2018/19, на наступны год дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён. У чэрвені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Міжнародная кар’ераПравіць

Марыа Гомес дэбютаваў за зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі 7 лютага 2007 года. Германія перамагла ў той гульне з лікам 3:1, а Гомес забіў другі гол каманды.

Асабістае жыццёПравіць

У Гомеса нямецка-іспанскія карані, гэта значыць яго бацька іспанец, родам з Гранады, а маці — немка.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  Штутгарт:

  Баварыя:

  Бешыкташ:

МіжнародныяПравіць

  Германія:

Зноскі

СпасылкіПравіць