Марыа Манджукіч (харв.: Mario Mandžukić; нар. 21 мая 1986, Славанскі-Брод, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік катарскага клуба «Аль-Дуайль» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.

Футбол
Марыа Манджукіч
Mario Mandžukić in 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 мая 1986(1986-05-21)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Croatia.svg Харватыя
Рост 190 см[2]
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Катар Аль-Дуайль
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1992 — 1996 Германія Дытцынген
1996 — 2003 Харватыя Марсонія
2003 — 2004 Харватыя Жэлезнічар (Славанскі-Брод)
Клубная кар’ера*
2004 — 2005 Харватыя Марсонія 23 (14)
2005 — 2007 Харватыя Заграб 51 (14)
2007 — 2010 Харватыя Дынама (Заграб) 81 (42)
2010 — 2012 Германія Вольфсбург 56 (20)
2012 — 2014 Германія Баварыя Мюнхен 54 (33)
2014 — 2015 Іспанія Атлетыка Мадрыд 28 (12)
2015 — 2019 Італія Ювентус 118 (31)
2020 — Катар Аль-Дуайль
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Харватыя Харватыя (да 19) 8 (3)
2007 Харватыя Харватыя (да 20) 1 (1)
2005 — 2007 Харватыя Харватыя (да 21) 7 (1)
2007 — 2018 Харватыя Харватыя 89 (33)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 студзеня 2020.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачынаў гуляць у нямецкім клубе «Дытцынген», а затым перабраўся на радзіму і выступаў у складзе «Марсоніі». У 2005 годзе перайшоў у склад клуба «Заграб», дзе выступаў на працягу двух гадоў і пасля чаго перайшоў у іншы заграбскі клуб «Дынама», калі ў 2007 годзе атрымаў прапанову перайсці ў гэты клуб на замену Эдуарду да Сілвы, які пераехаў у англійскі «Арсенал». Сума трансферу склала 1,3 мільёна еўра. Манджукіч з ходу зайграў, у складзе «Дынама» у кваліфікацыйным матчы Кубка УЕФА супраць «Аякса» забіў два вырашальных мяча. Да яго праяўлялі інтарэс: «Шахцёр»[3], «Манчэстэр Сіці»[4] і іншыя вядомыя еўрапейскія клубы. У сезоне 2008/09 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Харватыі, забіўшы 13 мячоў у 23 матчах.

26 чэрвеня 2012 года Манджукіч падпісаў кантракт з клубам нямецкай Бундэслігі «Баварыяй», паспяхова прайшоўшы медыцынскае абследванне, пасля свайго моцнага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ва Украіне і Польшчы, і з-за яго выдатнага выступу ў футболцы іншага нямецкага клуба «Вольфсбурга» ў Бундэслізе[5].

Ужо ад самага пачатку Марыа стала пачаў забіваць мячы. 12 жніўня 2012 года ў матчы на Суперкубак Германіі нападнік забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні супраць «Барусіі» на шостай хвіліне, што дапамагло баварцам заваяваць трафей. У першым туры ў матчы супраць «Гройтэр Фюрт» харвацкі ігрок забіў гол і дадаў яшчэ адзін на наступны тур у пераможным матчы са «Штутгартам» (6:1). Пасля гэтага Манджукіч запісаў на свой рахунак яшчэ 2 мячы ў матчы супраць свайго былога клуба «Вольфсбурга».

У наступных пяці матчах Бундэслігі бамбардзір забіў яшчэ чатыры мячы, такім чынам за 11 гульняў забіўшы 9 мячоў. Пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Манджукіч працягваў стала забіваць мячы. Дзякуючы такой выдатнай гульні Марыа вымусіў сысці ў «Фіярэнціну» Марыа Гомеса, які страціў месца ў складзе каманды. Гэтак жа выдатна харвацкі легіянер выступаў у Лізе чэмпіёнаў, забіўшы ў 1/8 фінала лонданскаму «Арсеналу», а таксама прынёс перамогу ў выязным матчы 1/4 фіналу ў Турыне, у матчы супраць «Ювентуса». Наступны гол у Лізе чэмпіёнаў Манджукіч забіў ужо ў фінале, адкрыўшы лік. «Баварыя» тады ў нямецкім фінале супраць «Барусіі» трывала перамогу, дзякуючы пераможнаму голу Ар’ена Робена.

У новым сезоне Манджукіч узяў некаторы час на прыстасавання да новай схемы гульні, якую прасунуў новы трэнер мюнхенцаў Хасеп Гвардыёла. Аднак Марыа здолеў прыстасавацца да новага стылю гульні. Ён адкрыў новы сезон у Бундэслізе, забіўшы два галы ў двух матчах. Першы мяч у Лізе чэмпіёнаў забіў у хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА на Альянц-Арэне (3:0).

Пасля зімовага перапынку не быў уключына ў заяўку на матч супраць «Барусіі», згодна з паведамленнем Гвардыёлі з-за дрэннай падрыхтоўкі на трэніроўцы[6]. Аднак ужо на наступны матч Марыа ўжо гуляў супраць «Штутгарта». 12 лютага Манджукіч забіў свой першы хет-трык у сезоне ў паўфінале кубка Германіі ў матчы супраць «Гамбурга» (5:0)[7]. Нягледзячы на тое, што харват быў айлепшым бамбардзірам клуба з 26 галамі на рахунку, ігрок быў выключаны са складу Гвардыёлам напярэдадні фіналу кубка. Манджукіч заявіў, што жадае пакінуць «Баварыю», бо яго стыль гульні не ўпісваецца ў стыль трэнера[8].

10 ліпеня 2014 года стала вядома, што Манджукіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам «Атлетыка», які пасля сыходу Дыегу Косты, шукаў нападніка[9]. Як мяркуецца сума трансферу склала каля 22 млн еўра[10].

22 чэрвеня 2015 года італьянскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні кантракта з Манджукічам. Сума трансферу склала 19 млн еўра[11]. Да 2019 года быў адным з асноўных нападнікаў турынскага клуба, аднак з лета 2019 года новы галоўны трэнер Маўрыцыа Сары не бачыў Манджукіча ў складзе, нападнік не быў уключаны ў заяўку «Ювентуса» ў Лізе чэмпіёнаў, не выхадзіў не поле і ў іншых турнірах. У снежні 2019 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Дуайль»[12].

МіжнароднаяПравіць

Марыа Манджукіч выступаў у складзе моладзевай зборнай Харватыі. У нацыянальнай зборнай Харватыі дэбютаваў 17 лістапада 2007 года ў матчы супраць каманды Македоніі[13].

У жніўні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

ДасягненніПравіць

«Дынама» Заграб

«Баварыя»:

«Атлетыка»:

«Ювентус»:

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць