Марына Іванаўна Лягенчанка
Марына Іванаўна Ляге́нчанка[1] (нар. 28 чэрвеня 1925)— вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1992). Заслужаны ўрач БССР (1971).
Марына Іванаўна Лягенчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іван Сяргеевіч Лягенчанка |
Род дзейнасці | урач, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Васіль Антонавіч Лявонаў |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Казань. Бацька — Іван Сяргеевіч Лягенчанка. У 1943 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1943—1944 гг. вучылася ў Казанскім медыцынскім інстытуце, у 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. У 1948—1951 гг. аспірант кафедры дзіцячых хвароб, у 1951—1968 гг. асістэнт. У 1954 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микроэлементы (медь, цинк) в крови детей при ревматизме»[2]. У 1968—1970 гг. дацэнт, у 1970—1992 гг. загадчык кафедрай дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, у 1992—1993 гг. — прафесар. У 1978 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Деятельность сердца и особенности регионарного кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста»[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьМ. І. Лягенчанка належаць навуковыя працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту. Распрацавала і ўкараніла ў практыку шэраг методык даследавання дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Аўтар больш за 50[2] навуковых прац. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод апублікаванага:
- Медь и цинк в крови у детей в остром периоде ревматизма, 1955.
- Нарушение содержания меди и цинка в крови детей в межприступном периоде ревматизма, 1956.
- Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии, 1980, № 7.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в г Легенченко Марина Ивановна Архівавана 16 жніўня 2019. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Літаратура
правіць- Лягенчанка Марына Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 419. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Легенченко Марина Ивановна: (К 60-летию со дня рождения) //Здравоохранение Белоруссии. — 1985. — № 9. — С. 76. (руск.)
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007
Спасылкі
правіць- Легенченко Марина Ивановна Архівавана 16 жніўня 2019. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- История медицины Беларуси Архівавана 20 красавіка 2019. (руск.) // Афіцыйны сайт УА «Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж»