Марына Іванаўна Рэмша
Марына Іванаўна Рэмша (нар. 8 сакавіка 1965, Варкута, Комі АССР) — беларускі ўрач, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Марына Іванаўна Рэмша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 сакавіка 1965 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачала санітаркай Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Працавала ўрачом-інтэрнам пульманалагічнага аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, урачом хуткай медыцынскай дапамогі Гродзенскай цэнтральнай раённай бальніцы і Гродзенскага гарадскога клінічнага аб’яднання «Хуткая медыцынская дапамога», участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 1-й гарадской паліклінікі горада Гродна. Займала пасады намесніка начальніка аддзела аховы здароўя Гродзенскага гарвыканкама, загадчыка Гродзенскай гарадской паліклінікі № 4 — філіяла ўстановы аховы здароўя «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка».
З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].