Марына Мікалаеўна Бяльзацкая

Марына Мікалаеўна Бяльзацкая (4 снежня 1913, Масква — 29 лістапада 2004, Мінск) — беларуская савецкая артыстка балета і балетмайстар. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), Народная артыстка Беларускай ССР (1977)[1]. Лаўрэат прэміі УЦСПС.

Марына Мікалаеўна Бяльзацкая
Дата нараджэння 21 лістапада (4 снежня) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 2004(2004-11-29) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія балетмайстар, харэограф, музычны педагог, балерына
Тэатр Народны ансамбль танца «Равеснік»
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

З адзінаццаці год засталася круглай сіратой і выхоўвалася ў доме ў свайго дзядзькі — вядучага танцоўшчыка і балетмайстра Вялікага тэатра, заслужанага артыста РСФСР Жукава Леаніда Аляксеевіча. У 1923 годзе паступіла ў балетны тэхнікум пры Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры СССР (зараз Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі  (руск.)), які скончыла ў 1931[1].

Па заканчэнні, працавала артысткай балета ДАВТ СССР. Пасля здымак у фільме Аляксандрава  (руск.) Вясёлыя рабяты, паступіла артысткай балету ў джаз-аркестр РСФСР, пад кіраўніцтвам Л. Уцёсава  (руск.), пазней зноў вярталася ў Вялікі Тэатр, працавала ў некалькіх тэатрах аперэты.

Падчас Вялікай Айчыннай Вайны не паспела эвакуіравацца з Масквы разам з тэатрам і была мабілізавана. Па мабілізацыі працавала санітаркай шпіталя з кастрычніка 1941 па люты 1942 года. Пасля дэмабілізацыі, паступіла ў Дзяржаўны Цырк  (руск.) танцоўшчыцай. З 1944 працавала ў джаз-аркестры БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, дзе пазнаёмілася са сваім мужам Адамам Бяльзацкім, музыкантам аркестра.

У красавіку 1946 нарадзіла дачку Лёду, а ў канцы 1946 джаз быў разагнаны (як не савецкі) і шмат якія яго ўдзельнікі (у першую чаргу Э. Рознер) былі арыштаваны. Працавала ў Яраслаўлі ў мясцовым тэатры аперэты і паралельна вяла танцавальны гурток пры Упраўленні Паўн. Жад. дарогі.

З 1947 года — салістка Тэатра музычнай камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе[1].

З 1957 года працавала ў Палацы прафсаюзаў ў якасці педагога-рэпетытара двух балетных студый. У тым жа годзе па свайму пачыну пачала займацца з дзецьмі, якія не прайшлі па конкурсе ў гэтыя балетныя студыі[1]. У пачатку 1958 ансамбль без назвы заняў першае месца ў Рэспубліканскім аглядзе дзіцячай мастацкай самадзейнасці. Калектыў тэрмінова атрымлівае афіцыйны статус, а Марына Мікалаеўна становіцца штатным кіраўніком гуртка народнага танца. 28 лютага ансамбль атрымаў сваю назву — «Равеснік», і гэты дзень лічыцца днём народзінаў калектыву.

У сваіх жыццярадасных, маляўнічых, адзначаных багатай фантазіяй пастаноўках (больш за 100, сярод іх тэматычныя кампазіцыі «З чаго пачынаецца Радзіма», «Піянеры Беларусі», «Дружба народаў», «Ляціце, галубы») балетмайстар улічвала рэальныя фізічныя і псіхалагічныя магчымасці дзяцей[1].

У 1964 годзе калектыў першым з дзіцячых самадзейных калектываў атрымаў званне народны. У 1968 годзе Марына Мікалаеўна атрымлівае званне заслужанага дзеяча культуры БССР, у 1977 годзе — званне народнай артысткі Беларускай ССР. У 1980 ансамбль стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола  (руск.).

У 1996 годзе з-за шматлікіх рознагалоссяў з кіраўніцтвам пакінула калектыў, «па ўласным» жаданні, але неафіцыйна заставалася яго кіраўніком да канца снежня 1999 года, калі ў ансамбль па патрабаванні начальства быў дасланы новы кіраўнік. Тады ж з ансамбля пайшлі і ўсе тыя, хто раней працаваў пад яе кіраўніцтвам. Памерла Марына Мікалаеўна 29 лістапада 2004 года ў сваёй мінскай кватэры, у доме № 18 па праспекце Машэрава.

Сям’я правіць

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • каля дома N 18 па праспекце Машэрава (былая вул. Варвашэні), дзе Бяльзацкая пражыла апошнія 30 гадоў свайго жыцця, у 2006 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка[2]

Зноскі

  1. а б в г д Бельзацкая Марина Николаевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
  2. Она дарила детям талант и доброту Архівавана 24 студзеня 2018. (руск.)

Літаратура правіць

  • Бяльза́цкая Марына Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 140. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць