Марыу Суарыш
Ма́рыу Албе́рту Но́бры Ло́піш Суа́рыш (парт.: Mário Alberto Nobre Lopes Soares; 7 снежня 1924, Лісабон — 7 студзеня 2017, Лісабон) — партугальскі палітык-сацыяліст, двойчы прэм’ер-міністр Партугаліі, прэзідэнт Партугаліі ў 1986—1996.
Біяграфія
правіцьСын педагога, Суарыш яшчэ студэнтам уступіў у Камуністычную партыю (выйшаў у 1951) і актаўна ўдзельнічаў у барацьбе супраць рэжыму Антоніу Салазара. Суарыш неаднаразова арыштоўваўся, што пазбавіла яго магчымасці працаваць па спецыяльнасці выкладчыкам гісторыі і геаграфіі і вымусіла яго стаць юрыстам. Суарыш актыўна ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях апазіцыі, у тым ліку ў прэзідэнцкай кампаніі Умберту Дэлгаду ў 1958. Паступова яго погляды станавіліся меней камуністычнымі, і ў красавіку 1964 ён удзельнічаў у стварэнні ў Жэневе партыі Сацыялістычнае дзеянне Партугаліі. У сакавіку 1968 Суарыш з сям’ёй быў высланы ў Сан-Тамэ і Прынсіпі, але ўжо праз 8 месяцаў пасля прыходу да ўлады Марселу Каэтану змог вярнуцца на Радзіму. У 1970 Суарыш вымушаны быў з’ехаць за мяжу, дзе ў 1973 удзельнічаў у стварэнні Сацыялістычнай партыі Партугаліі і быў выбраны яе генеральным сакратаром.
Зноскі
- ↑ а б Mario Soares // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mário Soares // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118615157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Mário Soares, former prime minister of Portugal, dies aged 92
- ↑ https://alacademia.org.ma/membre/%d9%85%d8%a7%d8%b1%d9%8a%d9%88-%d8%b4%d9%92%d9%88%d8%a7%d8%b1%d9%8a%d8%b3-2/ Праверана 3 студзеня 2023.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Mario Soares avait vécu de "très bons moments" comme prof à Rennes — Rennes: 2017. — ISSN 0999-2138; 2262-4279
- ↑ Les années rennaises de Mário Soares, « un monsieur charmant » — Rennes: 2017. — ISSN 0999-2138; 2262-4279
Літаратура
правіць- Саарыш Марыу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 44. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыу Суарыш
- Фонд Марыу Суарыша