Марыя́некаталіцкая мужчынская манаская кангрэгацыя, заснаваная піярам блаславёным Станіславам Папчыньскім у Карабеўскай Пушчы (Польшча). Датай заснавання кангрэгацыі прынята лічыць 24 кастрычніка 1673 г. У 1699 г. яна была зацверджана Папам Рымскім Інакенціем XII. Апекуном кангрэгацыі быў кароль Ян III Сабескі. Паводле статута галоўнымі мэтамі ордэна былі пашырэнне культу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і душпастырская дзейнасць сярод простых людзей. Да канца XVII ст. марыяне мелі ў Рэчы Паспалітай 3 кляштары. У сярэдзіне XVIII ст. марыяне з'явіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім: у мястэчку Стаўраполі (пазней Марыямпале, Ковенскі павет), вёсцы Расна (Берасцейскі павет), вёсцы Міраслаў (Троцкі павет). У канцы XVIII ст. на тэрыторыі Віленскага біскупства дзейнічалі 2 кляштары (Марыямпале і Міраслаў) і 2 рэзідэнцыі: Янаў-Палескі (1776 г. — каля 1800 г.; цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці) і Воўпа (зачынены каля 1814 г., цяпер Ваўкавыскі раён). Вялікі духоўны цэнтр знаходзіўся таксама ў вёсцы Друя, Віцебская вобласць. На працягу XIX ст. установы марыян у Расійскай імперыі скасоўваліся, у 1904 г. быў зачынены апошні кляштар у Марыямпале.

Герб
Поўная назва Кангрэгацыя Айцоў Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Лацінская назва Congregatio Clericorum Marianorum ab Immaculata Conceptionis Beatissimae Virginis Mariae
Скарачэнне M.I.C.
Царква Каталіцкая Царква
Дэвіз

Pro Christo et Ecclesia

(бел.: Для Хрыста і Царквы)
Заснавальнік Блаславёны Станіслаў Папчыньскі
Дата заснавання 24 кастрычніка 1673 г.
Год зацвярджэння 1699
Колькасць удзельнікаў 499 (2015 г.)[1]
Колькасць беларусаў 16 (2015 г.)
Афіцыйны сайт

Кангрэгацыя Айцоў Марыян была адноўлена ў 1909 годзе літоўскім святаром (пазней біскупам Вільні) — блаславёным Юрыем Матулевічам, прафесарам Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзеля душпастырскай і апостальскай працы «для Хрыста і Царквы». Новая Канстытуцыя марыян была зацверджана Папам Піем Х 28 лістапада 1910 г.

У служэнні Хрысту і Каталіцкай Царкве (лацінскага і візантыйскага абрадаў) кангрэгацыя марыян аб’ядноўвае святароў і братоў з розных краін пад заступніцтвам Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў кляштарах, на парафіях, місіянерскіх станцыях, каталіцкіх школах і інш.

Гісторыя правіць

 
Блаславёны айцец Станіслаў ад Езуса Марыі Папчыньскі (16311701 гг.).

Заснавальнікам Кангрэгацыі Айцоў Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі з'яўляецца блаславёны айцец Станіслаў ад Езуса Марыі Папчыньскі (16311701 гг.). Ён пісаў аб сабе, што меў у душы адкрыты Богам вобраз новага закону, які сказаў яму пагардзіць усім і пачаць дзейнічаць у імя Гасподняе. У тым вобразе закону на першае месца выйшаў гонар Найсвяцейшай Марыі ў таямніцы Яе Беззаганнага Зачацця. Менавіта адтуль паходзіць тое, што марыяне мусяць шанаваць Яе ўласнымі жыццямі і абвяшчаць Яе хвалу іншым. Айцец Папчыньскі знайшоў падтрымку ідэй марыйнасці ў польскім народзе, з якога сам і паходзіў[2][3].

Няспыння войны XVII ст. і ідучыя з імі парай эпідэміі неслі вялікую колькасць ахвяр, таму Станіслаў Папчыньскі разумеў, што душа далёка не кожнага загінулага знойдзе спакой у вечнасці. Менавіта гэтыя думкі натхнілі яго на другую мэту закону — нясенне дапамогі душам, якія знаходзяцца ў Чыстцы[2][3].

Айцец Папчыньскі не мог пакінуць без увагі той факт, што «ў Каралеўстве Польскім жыве агромністая лічба простых людзей, якія не ведаюць праўды веры» — менавіта так гэта было сфармулявана ў першай Канстытуцыі закону. Таксама Канстытуцыя загадвала марыянам дбаць пра збаўленне бліжніх і «ўдасканаленне простага народа ў навуцы хрысціянскай». Гэты пастулат першапачаткова рэалізоўваўся ў форме душпастырскай дапамогі дыяцэзіяльнаму духавенству ў капеланскай працы і пробашчам у перыяды ўзмоцненай душпастырскай працы[2][3].

Варта адзначыць, што супольнасць марыян — першая законная мужчынская кангрэгацыя, якая была закладзена на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якая дажыла да нашых дзён (перад марыянамі быў толькі адзін закон — рыцарская кангрэгацыя Братоў Дабжыньскіх). Марыяне таксама з'яўляюцца першым законам ва ўсёй Каталіцкай Царкве, які пачаў выкарыстоўваць у сваёй назве згадванне Беззаганнага Зачацца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (прычым зрабілі яны гэта за два стагоддзі да абвяшчэння догмату аб Беззаганным Зачацці Марыі)[2][3].

Зараджэнне кангрэгацыі тэрытарыяльна звязана з Мазовіяй. Там у 1673 г. паўстаў першы кляштар у Карабеўскай Пушчы (цяпер — Марыянскай). Некалькі гадоў пазней марыяне былі запрошаны біскупам пазнаньскім Стэфанам Вежбоўскім для заснавання Новага Іерусаліма (цяпер Гура-Кальварыя каля Варшавы). Пры жыцці фундатара кангрэгацыі быў закладзены яшчэ і трэці кляштар — у Гажліне (Марыянскае Парэчча). У 1699 г. закон атрымаў зацвярджэнне Папы Рымскага на Правілах Дзесяці Цнот Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пасля прыняцця тых Правілаў марыяне ў пэўнай ступені сталі залежыць ад Закону Братоў Меншых Рэфарматаў[2][3].

У першыя гады свайго існавання закон не развіваўся дынамічна. Прычынай для гэтага была суровасць жыцця марыян. Фундатар прад'яўляў да кандыдатаў вельмі высокія патрабаванні, а тых, хто ўсё жа вырашыў далучыцца, рупліва вывучаў і выпрабоўваў. Акрамя гэтага, на невялікую колькасць марыян уплывала тое, што на той момант ужо існавалі і былі шырока вядомыя іншыя законы, якія маглі ганарыцца сваімі глыбокімі традыцыямі і выбітнымі асобамі[2][3].

Пасля смерці фундатара кангрэгацыя марыян перажывала цяжкі перыяд і нават на некалькі гадоў была распушчана. Зрэшты, цяжкасці былі часовымі, і ўжо ў 1723 г. кангрэгацыя зацвердзіла новую Канстытуцыю. З тых часоў адбывалася пераважна яе развіццё[2][3].

 
Айцец Казімеж ад Святога Ёзафа Вышыньскі (17001755 гг.).

Значны ўклад ва ўмацаванне і пашырэнне кангрэгацыі зрабіў айцец Казімеж ад Святога Ёзафа Вышыньскі (17001755 гг.). За часы яго кіравання марыяне пашырылі свой ўплыў у Рэчы Паспалітай і Партугаліі. У другой палове XVIII ст. колькасць членаў закону значна вырасла, ён пашырыўся на Літве, быў закладзены новы кляштар у Рыме. Марыяне набіралі ў свае шэрагі людзей з розных народнасцей, у прыватнасці палякаў, літвінаў, русінаў, чэхаў і партугальцаў[2][3].

Марыяне праявілі здольнасці да рацыянальнага выкарыстання ўсіх магчымасцей ва ўмовах новых акалічнасцей канца XVIII ст. Яны сталі незалежнымі ад колішняй апекі айцоў-рэфарматаў, распачалі місіі з шырокім ахопам людзей і заснавалі пры ўласных кляштарах парафіяльныя школы. Справа навучання трактавалася як адна з галоўных мэт марыян. Менавіта ў той час марыянамі кіраваў адзін з найвыбітнейшых генералаў — айцец Раймунд Навіцкі (1735-1801 гг.)[2][3].

Такое хуткае развіццё закону спынілася разам пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Новыя ўладары на яе землях праводзілі актыўную палітыку пераследу ў дачыненні да манаскіх законаў. Пратэстанцкая Прусія ўскладніла магчымасці для далучэння кандыдатаў да кляштараў, каб стварыць перадумовы для ліквідацыі жыцця законнага. У той жа час рэзка скарацілася колькасць школ, заснаваных марыянамі. Амаль адначасова распачаўся і працэс ліквідацыі кляштараў[2][3].

Першы кляштар марыян быў ліквідаваны Напалеонам у Рыме: марыяне былі высланы, як і ўсе чужаземцы, у 1798 г. Падобны лёс спаткаў у 1834 г. усе кляштары ў Партугаліі. Царскі ўрад Расійскай імперыі таксама быў схільны да знішчэння манаскіх законаў. Першым этапам было скасаванне чатырох кляштараў пасля Лістападаўскага паўстання. Да 1864 г. закон меў ужо толькі 55 членаў у 7 кляштарах на тэрыторыі Царства Польскага, якое цалкам падпарадкоўвалася Расійскай імперыі. Нарэшце застаўся адзіны кляштар — у Марыямпале на Літве. Усё астатнія былі скасаваныя або за ўдзел законнікаў у Студзеньскім паўстанні, або за тое, што — на думку царскага ўрада — былі занадта малыя[2][3].

Некаторых законнікаў саслалі ў Сібір (адзін з іх, айцец Кшыштаф Шварніцкі, у далёкім сібірскім Іркуцку збудаваў касцёл, заснаваў школу і каля пяцідзесяці гадоў выконваў ролю духоўнага айца для таварышаў па выгнанні), малую колькасць пакінулі на сваіх месцах для абслугоўвання парафіян, семінарыстаў першых курсаў разаслалі па дамах і забаранілі набор туды новых кандыдатаў. Астатніх законнікаў сабралі ў адным колішнім манастыры на дажыванне жыццяў. Многія з іх затым пакінулі месца ссылкі і перайшлі да душпастырскай працы ў якасці дыяцэзіяльных ксяндзоў[2][3].

 
Айцец Вінцэнты Сакоўскі (18401911 гг.).

У 1908 г. у кляштары ў Марыямпале заставаўся толькі адзін жывы марыянін — сам айцец-генерал Вінцэнты Сакоўскі (18401911 гг.). Кляштар той быў фармальна зачынены ў 1904 г. Трагедыю закону марыян бачыў, аднак, з дзяцінства айцец Ежы (Юрый) Матуляйціс-Матулевіч (18711927 гг.), прафесар і прарэктар Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, пазней біскуп Віленскі, які быў ахрышчаны і выхаваны ў марыянскай парафіі ў Марыямпале. Разам са сваім сябрам айцом-прафесарам Францішкам Бучысам яны зрабілі спробу далучэння да марыян і аднаўлення кляштара ў Марыямпале. Пасля таго, як гэта спроба не дала станоўчага выніку, па ўзгадненні з Апостальскай Сталіцай, яны вырашылі далучыцца да кангрэгацыі і таемна весці законнае жыццё. 29 жніўня 1909 г. айцец Матулевіч на руцэ біскупа Казімежа Рушкевіча ў прысутнасці айца-генерала Сакоўскага склаў законныя шлюбы (з вызваленнем ад абавязку адбываць навіцыят), а айцец Бучыс быў прыняты да навіцыяту. Гэты дзень адкрыў новую старонку ў гісторыі кангрэгацыі марыян[2][3].

Адраджэнне кангрэгацыі з ініцыятывы блаславёнага айца Ежы (Юрыя) Матусевіча суправаджалася рэформамі: урачыстыя шлюбы сталі больш простымі; афіцыюм за памерлых, які выконвалі марыяне да той пары, быў заменены на іншыя пабожныя практыкі ў інтэнцыі душ, якія знаходзяцця ў Чыстцы; быў скасаваны белы габіт, які дагэтуль быў абавязковым. Таксама была распрацавана новая Канстытуцыя. «На аўдыенцыі 15 верасня 1910 г. Яго Святасць Папа Пій X найміласцівейшым чынам зрабіў ласку даць сваё пацверджанне на той спосаб рэфармавання Кангрэгацыі і Яе Канстытуцыі»[2][3].

Новая Канстытуцыя мела дзве важныя характарыстыкі: па-першае, яе было магчыма выконваць таемна (законнікам болей не прадпісвалася насіць ніякія адмысловыя габіты, таму айцы маглі хадзіць у звычайных сутанах, а браты — у свецкім адзенні); па-другое, апостальская дзейнасць была прыстасавана да новых патрэбнасцей Царквы: атрыманне і пашырэнне ведаў заклікалася рабіць усімі спосабамі, змянілася кіраванне арганізацыямі, браты і айцы былі — наколькі гэта магчыма — ураўнаваныя ў правах, і братам ужо таксама давяралася апостальская праца[2][3].

Калі ў 1911 г. памёр айцец-генерал Сакоўскі, кангрэгацыя налічвала трох новых членаў і была цалкам забяспечана юрыдычнай базай. Самі марыяне ўспрымалі тое, што кангрэгацыя ўдала перажыла імавернасць смерці, як Провід Божы[2][3].

Айцец Матулевіч, які мае ў марыянскай традыцыі тытул Аднавіцеля, адкрыў навіцыят спачатку ў Санкт-Пецярбургу, потым — у Фрыбуры (Швейцарыя), дзе пры мясцовым універсітэце знаходзіў новых людзей, пакліканых да марыян. Першымі членамі адноўленай кангрэгацыі найчасцей былі дыяцэзіяльныя капеланы з Літвы і Польшчы, якія захапляліся асобай і ідэямі айца Матулевіча і жадалі актыўна ўключыцца ў апостальскую дзейнасць Царквы[2][3].

У хуткім часе кангрэгацыя з'явілася і ў Паўночнай Амерыцы, а пасля знікнення Расійскай імперыі манастыры і навіцыяты пачалі з'яўляцца ў Польшчы (Варшава) і на Літве (Марыямпале). З ініцыятывы айца Матулевіча быў таксама закладзены дом для працы сярод беларусаў на Крэсах усходніх (мястэчка Друя), кляштар у Латвіі — адзінае месца мужчынскага законнага жыцця ў тым краі, генеральны дом з міжнародным калегіумам для марыянскіх студэнтаў у Рыме. Калі ў 1927 г. Айцец-Аднавіцель памёр, кангрэгацыя налічвала 319 членаў у 13 дамах[2][3].

У міжваенны перыяд сярод усіх формаў апостальскай дзейнасці марыян найбольшай увагі заслугоўвае багатая адукацыйна-выхаваўчая праца: адкрываліся шматлікія (адносна агульнай колькасці марыян) школы і выхаваўчыя дамы ў Польшчы і за яе межамі. З блаславення Апостальскай Сталіцы марыяне пачалі працу ў візантыйска-славянскім абрадзе сярод рускіх у Маньчжурыі (цяпер Кітай). Тая місія была разагнана савецкімі ўладамі, і большасць тамтэйшых марыян была вывезена ў лагеры[2][3].

 
Блаславёны мучанік айцец Антоній Ляшчэвіч (18901943 гг.).

Дынамічны рост колькасці марыян і іх апостальскіх дзеянняў быў моцна запаволены падчас Другой сусветнай вайны, а потым — ва ўмовах панавання ідэалогіі камунізму. Некалькі дзясяткаў марыян жыццямі і цярпеннем паплаціліся за сваю апостальскую дзейнасць у імя Царквы[2][3].

Пасля вайны кангрэгацыя распаўсюдзілася ў многіх краінах на ўсіх кантынентах. Дзве амерыканскія правінцыі кангрэгацыі пасылалі сваіх членаў у розныя краіны ў мэтах аказання душпастырскай дапамогі эмігрантам. Аналагічна рабілі і польскія, і літоўскія марыяне, арганізоўваючы душпастырскую апеку для сваіх сваякоў у Вялікабрытаніі. Марыяне-беларусы таксама арганізавалі патранат над Беларускай Каталіцкай Місіяй у Англіі. Палякі аселі таксама ў Партугаліі, а літоўцы дабраліся да Аргенціны. Кангрэгацыя таксама заснавала новыя пляцоўкі ў Аўстраліі (для апекі над літоўскімі эмігрантамі і эмігрантамі ўсходняга абраду з тэрыторыі Расійскай імперыі) і ў Бразіліі[2][3].

У 1969/1970 г. спецыяльная генеральная капітула правяла рэформу Канстытуцыі кангрэгацыі, прыстасаваўшы яе (у духу абнаўленняў, якія былі выказаны на Другім Ватыканскім Саборы) да сучаснасці[2][3].

У апошнія гады кангрэгацыі актыўна займаецца залажэннем новых пляцовак у Германіі і на Алясцы і місіяй у Афрыцы (Руанда і Камерун). Пасля падзення камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе марыяне заклалі некалькі пляцовак у Чэхіі, Славакіі і Казахстане. Таксама змаглі аднавіць сваю дзейнасць законныя структуры ў Беларусі, Украіне, Літве і Латвіі. Варта, аднак, дадаць, што праца марыян на Усходзе трывала нават у часы глыбокага камунізму, хай і таемна. Марыяне лічаць, што патронамі іх місіі на Усходзе з'яўляюцца мучанікі з Росіцы — блаславёныя Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, забітыя ў 1943 г. У цяперашні час кандыдатамі на святасць ці блаславёнасць з'яўляюцца іншыя марыянскія айцы, якія загінулі мучаніцкай смерцю: Аўганюш Кулеш (паляк), Андрэй Цікота і Фабіян Абрантовіч (беларусы, місіянеры ўсходняга абраду з Харбіна і Маньчжурыі) і Ян Мэндрыкс (латыш)[2][3].

Сёння марыяне налічваюць 499 членаў, а таксама шматлікіх памочнікаў, якія не ўваходзяць у кангрэгацыю, у 18 краінах свету і займаюцца самай рознай дзейнасцю: ад працы парафіяльнай да місіянерскай, ад служэння ў санктуарыях да душпастырства, ад нядзельных школ да навуковых даследаванняў у ВНУ. Яны стараюцца выконваць гэта згодна з дэвізам кангрэгацыі: «Pro Christo et Ecclesia» (бел.: Для Хрыста і Царквы). Неацэнную дапамогу марыянам сваёй малітвай, ахвярай, а часам і працай аказваюць тысячы свецкіх людзей, якія належаць да Асацыяцыі Памочнікаў Марыян[2][3].

Структура кангрэгацыі марыян правіць

Тэрытарыяльная структура і колькасць правіць

 
Краіны, дзе марыяне ажыццяўляюць актыўную дзейнасць.

Тэрытарыяльна Кангрэгацыя Айцоў Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі дзеліцца на Правінцыі (буйныя тэрытарыяльныя адзінкі), Вікарыяты (меншыя) і тэрыторыі пад непасрэднай юрысдыкцыяй Найвышэйшага Генерала (на практыцы жа гэта тычыцца толькі тэрыторыі Італіі, у прыватнасці Генералату і Міжнароднага Дома Навучання ў Рыме).

На дадзены момант у кангрэгацыі існуюць тры Правінцыі:

  • Правінцыя Боскага Провіду (з цэнтрам у Польшчы);
  • Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці (з цэнтрам у ЗША);
  • Правінцыя Боскай Міласэрнасці (з цэнтрам у Бразіліі);

На сённяшні дзень кангрэгацыя мае сем Вікарыятаў:

Звесткі пра колькасць марыян у пэўных тэрытарыяльных структурах, іх дамы і рэзідэнцыі на 1 студзеня 2015 г.[1][4]
Дамы Рэзідэнцыі Біскупы Святары Браты Студэнты Новікі Пастулянты Асацыяваныя члены Разам
Вечныя

шлюбы

Часовыя

шлюбы

Вечныя

шлюбы

Часовыя

шлюбы

Біскупы 2 2
Асацыяваныя

члены

3 7 2 12
Правінцыі
Боскага Провіду

(цэнтр у Польшчы)

26 9 181 28 1 4 9 4 6 233
Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці

(цэнтр у ЗША)

9 1 52 8 1 4 15 4 2 86
Боскай Міласэрнасці

(цэнтр у Бразіліі)

6 3 33 1 11 5 50
Вікарыяты
Азіяцкі 2 12 1 1 14
Камерунскі 2 1 8 1 1 1 2 13
Латышскі 3 9 1 1 11
Літоўскі 3 10 1 11
Партугальскі 2 1 9 2 1 12
Руандыйскі 2 1 9 1 9 4 7 30
Украінскі 5 1 15 1 4 1 21
Дамы і рэзідэнцыі пад непасрэднай юрысдыкцыяй Найвышэйшага Генерала
1 1 4 4
Разам 61 18 5 345 43 2 10 50 19 23 2 499
45 60 42

Правінцыі правіць

Правінцыя Боскага Провіду правіць

Правінцыя Боскага Провіду была заснавана ў 1930 г. і мае цэнтр у Польшчы (таксама ўключаючы ў свой склад тэрыторыі Беларусі, Казахстана, Германіі, Чэхіі, Славакіі і Вялікабрытаніі) і з'яўляецца найбуйнейшай Правінцыяй Кангрэгацыі Айцоў Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У Польшчы Правінцыя кіруе некалькімі свяцілішчамі, прысвечанымі Багародзіцы, уключаючы санктуарый у Ліханю Старым, які быў блаславёны Святым Айцом у 1999 г. Польскія марыяне таксама кіруюць Асацыяцыяй Памочнікаў Марыян і апасталатамі, якія ўключаюць у сябе катэхізацыю для дзяцей і падлеткаў, місіі і праграмы па аднаўленні гістарычных парафій, акадэмічную работу і фармацыю, напісанне навуковых прац і іншых публікацый. Члены Правінцыі таксама працуюць у місіях у Афрыцы, Казахстане і Бразіліі, на парафіях у Германіі, Чэхіі, Славакіі, Беларусі і Вялікабрытаніі.

Спіс законных дамоў і рэзідэнцый марыян у адпаведнасці з населенымі пунктамі на тэрыторыі Правінцыі Боскага Провіду:

Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці правіць

Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці была заснавана 19 кастрычніка 2006 г. у выніку ўніфікацыі двух марыянскіх Правінцый у ЗША. Цэнтр правінцыі знаходзіцца ў горадзе Стокбрыдж (штат Масачусетс). Правінцыя займаецца распаўсюджваннем канцэпцыі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і дапамагае марыянам ва ўсім свеце ў іх працы. Марыяне ЗША таксама прымаюць удзел у дбанні пра Нацыянальны Санктуарый Боскай Міласэрнасці і Інстытут Боскай Міласэрнасці Яна Паўла II, маюць падрыхтоўчую школу ў штаце Канектыкут і робяць шмат іншых рэчаў. Члены Правінцыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці таксама кіруюць місіяй у Аргенціне і прымаюць у ёй удзел.

Спіс законных дамоў і рэзідэнцый марыян у адпаведнасці з населенымі пунктамі на тэрыторыі Правінцыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці:

Правінцыя Боскай Міласэрнасці правіць

Правінцыя Боскай Міласэрнасці была афіцыйна заснавана ў 1998 г., хаця першыя марыяне пачалі сваю місію ў Бразіліі ў пачатку 1960-х гадоў у адказ на заклік Папы Яна XXIII падчас Другога Ватыканскага Сабору служыць у Паўднёвай Амерыцы, якой у тыя часы моцна бракавала святароў. Пяць марыян распачалі місію ў Паўночнай Бразіліі ў 1964 г. Другая група прыехала праз пяць гадоў і пачала служэнне сярод людзей з бедных прыгарадаў Курыцібы на поўдні краіны. Марыяне Бразіліі служаць на парафіях і ў капліцах, якія не маюць статусаў парафій, падтрымліваюць мясцовыя каталіцкія рухі, а таксама праводзяць евангелізацыю ў індзейскіх плямёнах. У некаторых парафіях былі распрацаваны спецыяльныя праграмы для працы з найбяднейшымі сярод бедных. Марыяне таксама ўдзельнічаюць у кульце Боскай Міласэрнасці, дбаючы пра Санктуарый Боскай Міласэрнасці ў Курыцібе. Кангрэгацыя, сярод іншага, аказвае душпастырскую дапамогу групам жанчын-манахінь.

Спіс законных дамоў і рэзідэнцый марыян у адпаведнасці з населенымі пунктамі на тэрыторыі Правінцыі Боскай Міласэрнасці:

  • Бразілія:
    • Адрыанаполіс;
    • Бара Санта Салетэ;
    • Кратэўс;
    • Курыціба — Нову-Мунду;
    • Курыціба — Сантуарыу;
    • Курыціба — Сан-Ёрге;
    • Курыціба — Сан-Рафаэл;
    • Мафра;
    • Мануэл-Рыбас;
    • Мангагуа;
    • Рыа-дэ-Жанэйра;
    • Турву.

Генеральная Курыя правіць

Галоўнай кіруючай структурай Кангрэгацыі Айцоў Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі з'яўляецца Генеральная Курыя. Урад Генеральнай Курыі (які складаецца з Найвышэйшага Генерала, Віцэ-Генерала, II, III і IV Генеральных Дарадцаў) выбіраецца на Генеральнай Капітуле ў Рыме (Італія) тэрмінам на 6 гадоў. Апошнія выбары адбыліся ў лютым 2011 г. Вынікі былі наступныя:

  • Найвышэйшы Генерал — айцец Анджэй Пакула (польск.: Andrzej Pakuła, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Віцэ-Генерал — айцец Джозэф Роэш (англ.: Joseph Roesch, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
  • II Генеральны Дарадца — айцец Яір Б. Дэ Соўза (парт.: Jair B. De Souza, Правінцыя Боскай Літасці, Бразілія);
  • III Генеральны Дарадца — айцец Збігнеў Пілат (польск.: Zbigniew Piłat, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • IV Генеральны Дарадца — айцец Войцех Ясіньскі (польск.: Wojciech Jasiński, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча)[5][6].

Офісы і Службы правіць

Кангрэгацыя марыян патрабуе пастаяннага кантролю над пэўнымі галінамі сваёй дзейнасці. Менавіта з гэтымі мэтамі ў кангрэгацыі дзейнічаюць шматлікія Офісы і Службы, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пэўныя пытанні. Членства ў Офісах і Службах можа сумяшчацца з членствам у Генеральнай Курыі і Генеральных Камітэтах і Інстытутах кангрэгацыі. На дадзены момант існуюць наступныя пасады:

  • Генеральны Сакратар — айцец Збігнеў Пілат (польск.: Zbigniew Piłat, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Генеральны Скарбнік — айцец Войцех Ясіньскі (польск.: Wojciech Jasiński, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Генеральны Пастулатар — айцец Анджэй Пакула (польск.: Andrzej Pakuła, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Генеральны Прамотар Асацыяцыі Еўхарыстычных Апосталаў Боскай Міласэрнасці — айцец Джозэф Роэш (англ.: Joseph Roesch, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
  • Генеральны Прамотар Місій — айцец Рышард Гароўскі (польск.: Ryszard Górowski, Камерунскі Вікарыят);
  • Генеральны Архівіст — айцец Вальдэмар Карпук (польск.: Waldemar Karpuk, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Рэдактар вэб-старонкі — брат Эндру Р. Мачыньскі (англ.: Andrew R. Mączyński, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША)[7][8].

Генеральныя Камітэты і Інстытуты кангрэгацыі правіць

У Кангрэгацыі Айцоў Марыян Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі стала дзейнічаюць Генеральныя Камітэты і Інстытуты, членства ў якіх можа сумяшчацца з членствам у Генеральнай Курыі і Офісах і Службах:

  • Фармацыйны Камітэт, які складаецца з Прэзідэнта, трох Членаў і двух Кансультантаў:
    • Прэзідэнт — айцец Джозэф Роэш (англ.: Joseph Roesch, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
    • Члены:
      1. Айцец Павал Наўмовіч (польск.: Paweł Naumowicz, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      2. Айцец Яір Б. Дэ Соўза (парт.: Jair B. De Souza, Правінцыя Боскай Літасці, Бразілія);
      3. Айцец Здзіслаў Жывіца (польск.: Zdzisław Żywica, Руандыйскі Вікарыят);
    • Кансультанты:
      1. Айцец Януш Кумаля (польск.: Janusz Kumala, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      2. Айцец Анджэй Пакула (польск.: Andrzej Pakuła, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Камітэт Харызмы Кангрэгацыі, які складаецца з Прэзідэнта і чатырох Членаў:
    • Прэзідэнт — айцец Януш Кумаля (польск.: Janusz Kumala, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
    • Члены:
      1. Айцец Эдуарда Хуан Баптысіта Альварэз (ісп.: Eduardo Juan Baptisita Alvarez, Аргенцінскі Вікарыят);
      2. Айцец Басілеу дос Аньёс Пірэс (парт.: Basileu dos Anjos Pires, Партугальскі Вікарыят);
      3. Айцец Марыан Пісажак (польск.: Marian Pisarzak, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      4. Айцец Яір Б. Дэ Соўза (парт.: Jair B. De Souza, Правінцыя Боскай Літасці, Бразілія);
  • Інстытут Марыянскай Гісторыі і Духоўнасці, які складаецца з Прэзідэнта і дзесяці Членаў:
    • Прэзідэнт — айцец Януш Кумаля (польск.: Janusz Kumala, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
    • Члены:
      1. Айцец Марак Цебен (польск.: Marek Ciebien, Руандыйскі Вікарыят);
      2. Айцец Павал Худзік (польск.: Paweł Chudzik, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      3. Тадэўш Горскі (польск.: Tadeusz Górski, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      4. Айцец Ян Касмоўскі (польск.: Jan Kosmowski, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      5. Айцец Касімір Кжыжаноўскі (англ.: Casimir Krzyżanowski, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
      6. Айцец Вацлаў Макас (польск.: Wacław Makos, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      7. Айцец Басілеу дос Аньёс Пірэс (парт.: Basileu dos Anjos Pires, Партугальскі Вікарыят);
      8. Айцец Марыан Пісажак (польск.: Marian Pisarzak, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      9. Айцец Пётр Смаліньскі (польск.: Piotr Smoliński, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      10. Айцец Кшыштаф Троян (польск.: Krzysztof Trojan, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Літургічны Камітэт, які складаецца з Прэзідэнта, Віцэ-Прэзідэнта і чатырох Членаў:
    • Прэзідэнт — айцец Марыан Пісажак (польск.: Marian Pisarzak, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
    • Віцэ-Прэзідэнт — айцец Мацей Захара (польск.: Maciej Zachara, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
    • Члены:
      1. Айцец Энтані Грэмліч (англ.: Anthony Gramlich, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
      2. Айцец Мячыслаў Ястжэбскі (польск.: Mieczyslaw Jastrzebski, Правінцыя Боскай Літасці, Бразілія);
      3. Брат Эндру Р. Мачыньскі (англ.: Andrew R. Mączyński, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
      4. Айцец Рафал Залеўскі (польск.: Rafał Zalewski, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
  • Камітэт Канстытуцыі і Дырэкторыі, які складаецца з Прэзідэнта, Віцэ-Прэзідэнта, Сакратара і дзесяці Кансультантаў:
    • Прэзідэнт — айцец Марыан Пісажак (польск.: Marian Pisarzak, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
    • Віцэ-Прэзідэнт — айцец Казімеж Хвалак (польск.: Kazimierz Chwałek, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
    • Сакратар — айцец Антоні Сквярчыньскі (польск.: Antoni Skwierczyński, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
    • Кансультанты:
      1. Айцец Джозэф Роэш (англ.: Joseph Roesch, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
      2. Айцец Яір Б. Дэ Соўза (парт.: Jair B. De Souza, Правінцыя Боскай Літасці, Бразілія);
      3. Айцец Збігнеў Пілат (польск.: Zbigniew Piłat, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      4. Айцец Павал Наўмовіч (польск.: Paweł Naumowicz, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      5. Айцец Ян М. Рокаш (польск.: Jan M. Rokosz, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      6. Айцец Януш Кумаля (польск.: Janusz Kumala, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      7. Айцец Казімеж Пэк (польск.: Kazimierz Pek, Правінцыя Боскага Провіду, Польшча);
      8. Айцец Вітаўтас Брыліус (літ.: Vytautas Brilius, Літоўскі Вікарыят);
      9. Брат Эндру Р. Мачыньскі (англ.: Andrew R. Mączyński, Правінцыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Міласэрнасці, ЗША);
      10. Айцец Басілеу дос Аньёс Пірэс (парт.: Basileu dos Anjos Pires, Партугальскі Вікарыят)[9][10].

Зноскі

Літаратура правіць