Марыянетачная дзяржава
(Пасля перасылкі з Марыянеткавая дзяржава)
Марыяне́тачная дзяржа́ва, або марыянеткавая дзяржава — ацэначнае паняцце для дзяржавы, якая праводзіць палітыку, у значнай ступені дыктаваную іншай дзяржавай, але застаецца намінальна незалежнай (суверэннай). Статус, ступень самастойнасці і паўнаты суверэнітэту дзяржаў, да якіх ужываюць паняцце «марыянеткавая дзяржава», можа быць вельмі розным. У адрозненне ад паўнапраўных саюзнікаў, якія дзейнічаюць узгоднена на добраахвотнай аснове паводле заключаных дагавораў, марыянетачныя дзяржавы вымушаны толькі юрыдычна зацвярджаць пэўныя дзеянні ўжо прынятыя іншай дзяржавай. Міжнароднае права не прызнае акупаваныя марыянетачныя дзяржавы легітымнымі.
Прыклады Першай сусветнай вайны
правіць- Каралеўства Польскае (1916—1918) — утворана Цэнтральнымі дзяржавамі на тэрыторыі расійскага Царства Польскага падчас Першай сусветнай вайны для больш эфектыўнай эксплуатацыі акупаваных тэрыторый, а таксама мабілізацыі палякаў для ўдзелу ў вайне на сваім баку. У 1918 годзе кіраўніком дзяржавы быў прызначаны Юзаф Пілсудскі, пры якім новаўтвораная Польская Рэспубліка стала міжнародна прызнанай дзяржавай.
- Каралеўства Літва (1918) — утворана на літоўскіх тэрыторыях, якія паводле Брэсцкага мірнага дагавора перайшлі пад кантроль Германская імперыі. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне Літва стала рэспублікай і атрымала незалежнасць.
Прыклады Другой сусветнай вайны
правіцьЗалежныя ад Японскай імперыі
правіць- Маньчжоу-го (1931—1945) — займала Маньчжурыю пад кіраўніцтвам апошняга імператара дынастыі Цын Пу І;
- Антыкамуністычны аўтаномны ўрад Усходняга Хэбэя (1935—1938) — займаў невялікую частку паўночна-ўсходняга Кітаю, акупаваную японцамі ў пачатку 1930-х;
- Мэнцзян (1936—1945) — праяпонскі ўрад Унутранай Манголіі, які ўзначальваў мангольскі князь Дэ Ван;
- Рэарганізаваны Нацыянальны ўрад Кітайскай Рэспублікі (1940—1945) — урад, які знаходзіўся ў Нанкіне і юрыдычна меў пад сваім кантролем амаль усе кітайскія тэрыторыі, занятыя японскай арміяй. Узначальваўся значным дзеячам партыі Гаміньдан Ван Цзінвэем;
- Дзяржава Бірма (1943—1945) — узначальваў Ба Мо;
- Другая Філіпінская Рэспубліка (1943—1945) — узначальваў Хасэ Лаўрэль;
- Часовы ўрад Свабоднай Індыі, больш вядомы як Азад Хінд (1943—1945) — быў абвешчаны ў Сінгапуры індыйскімі нацыяналістамі на чале з Субхасам Чандра Босам, які стаў кіраўніком дзяржавы, яе прэм’ер-міністрам і галоўнакамандуючым Індыйскай Нацыянальнай Арміі. Займала тэрыторыі Кахімы, Маніпура, а таксама Андаманскія і Нікабарскія астравы;
- В’етнамская Імперыя (1945);
- Каралеўства Камбоджа (1945)
- Дзяржава Лаос (1945)
Залежныя ад Трэцяга рэйху
правіць- Першая Славацкая Рэспубліка (1939—1945) — залежная ад нацысцкай Германіі дзяржава, якая ўзнікла пасля падзелу Чэхаславакіі (дэ-юрэ — выйшла са складу). Прэзідэнтам быў Ёзаф Ціса, дамінуючай партыяй у дзяржаве была клерыкальна-фашысцкая Славацкая Народная Партыя.
- Французская Дзяржава, або Рэжым Вішы (1940—1944, у выгнанні да 1945) — рэжым, які існаваў у паўднёвай частцы Францыі і кантраляваў многія яе калоніі. Узнік у рэзультаце супрацоўніцтва маршала Анры Філіпа Петэна з Трэцім Рэйхам і меў пэўную ступень аўтаноміі. Пасля высадкі амерыкана-брытанскіх сілаў у Паўночнай Афрыцы, нямецкія войскі акупавалі і ўзялі пад свой поўны кантроль тэрыторыю Рэжыма Вішы. Пасля высадкі ў Нармандыі і вызвалення Парыжа, урад Вішы быў перавезены «ў выгнанне» ў нямецкі горад Зігмарынген. Спыніў сваё існаванне, калі горад быў узяты сіламі Антыгітлераўскай кааліцыі.
- Урад нацыянальнага выратавання (1941—1944) — калабарацыянісцкі ўрад, які існаваў пад кіраваннем нямецкай ваеннай адміністрацыі на тэрыторыі Сербіі, якая не была анексавана краінамі-саюзніцамі Германіі і Італіі. У адрозненне ад іншых марыянетачных рэжымаў, не меў дыпламатычнага прызнання іншымі краінамі Восі. Урад скончыў сваё існаванне пасля штурму Белграда.
- Нарвежскі нацыянальны ўрад (1942—1945) — нарвежскі нацыянал-сацыялістычны дзеяч Відкун Квіслінг узначаліў путч супраць ураду Нарвегіі падчас нямецкага ўварвання 9 красавіка 1940 года, але ўладу ў нямецкай адміністрацыі не атрымаў. Акупацыя Нарвегіі распачалася з утварэння Рэйхскамісарыята Нарвегія на чале з рэйхскамісарам Ёзэфам Тэрбовенам. Квіслінг атрымаў магчымасць узначаліць Нарвегію ў 1942 годзе.
- Італьянская Сацыяльная Рэспубліка, або Рэспубліка Сало (1943—1945) — пасля высадкі амерыкана-брытанскіх сіл у Паўднёвай Італіі, кароль Віктар Эмануіл III і генерал П'етра Бадолья зверглі фашысцкае кіраўніцтва Беніта Мусаліні, перамясціўшы кіраўніцтва дзяржавай на поўдзень краіны. У адказ на гэта, немцы акупавалі Паўночную частку Італіі і заснавалі марыянетачную дзяржаву, кіраўніком якой прызначылі вызваленага з палону Беніта Мусаліні.