Марыян Альварэс Качэра (ісп.: Marian Álvarez Cachero; нар. 1 красавіка 1978, Мадрыд, Іспанія) — іспанская актрыса.

Марыян Альварэс
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 1 красавіка 1978(1978-04-01)[1][2] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыян Альварэс нарадзілася 1 красавіка 1978 года ў Мадрыдзе. Неўзабаве пасля паступлення на факультэт прадпрымальніцкіх навук, пераходзіць у акцёрскую школу Хуана Карласа Карасы.

Дэбютавала ў якасці актрысы на тэлебачанні ў 2000 годзе ў невялікай ролі ў тэлесерыяле «El grupo». Пачынаючы з гэтага моманту яе кар’ера была накіравана галоўным чынам у бок пастановак і тэлефільмаў. Сваю першую ролю атрымала ў 2001 годзе ў серыяле «7 vidas», дзе адыграла ролю Люсіі на працягу сямі серый. У 2004 годзе дэбютавала на вялікім экране ў фільме Мігеля Бардэма «Карпарацыя аферыстаў».

У 2013 годзе Альварэс знялася ў фільме «Рана», які атрымаў большасць узнагарод, а таксама Альварэс была ўзнагароджана прэміяй «Сярэбраная ракавіна» за лепшую жаночую ролю на кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне і прэмію Гоя за лепшую жаночую ролю ў галоўнай ролі.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 ліпеня 2016.
  2. Marian Álvarez // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.