Ма́рыян Ча́лфа (славацк.: Marián Čalfa, нар. 7 мая 1946 года, Трэбішаў, Чэхаславакія) — чэхаславацкі палітык, перадапошні прэм'ер-міністр Чэхаславакіі з 10 снежня 1989 па 2 ліпеня 1992.

Марыян Чалфа
славацк.: Marián Čalfa
Прэм'ер-міністр Чэхаславакіі
10 снежня 1989 — 2 ліпеня 1992
Папярэднік Ладзіслаў Адамец
Пераемнік Ян Страскі
Нараджэнне 7 мая 1946(1946-05-07) (78 гадоў)
Нацыянальнасць славак
Партыя
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Славак па нацыянальнасці, Чалфа ўжо ў 1964 стаў членам Камуністычнай партыі Славакіі. Пасля сканчэння юрыдычнага факультэта Карлава ўніверсітэта ў 1970 ён пачынае работу ў Чэхаславацкім Інфармацыйным Агенцтве, затым у апараце Савета міністраў, у 1985 узначаліў там парламенцкі дэпартамент. У красавіку 1988 Чалфа становіцца міністрам-намеснікам парламенцкага камітэта. Падчас Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года прэзідэнт Густаў Гусак даручае Чалфе сфарміраваць новы ўрад узамен ураду Ладзіслава Адамца. Пасля адстаўкі Гусака, якая паследвала ў той жа дзень, Чалфа становіцца выконваючым абавязкі прэзідэнта, займаючы гэты пост да абрання Вацлава Гавела 29 снежня.

18 студзеня 1990 Чалфа пераходзіць у партыю «Грамадскасць супраць гвалту», якая стала славацкім партнёрам Грамадзянскага форума, а пасля яе роспуску ў красавіку 1991 уступае ў «Грамадзянскі дэмакратычны саюз». Чалфа сыграў вялікую ролю ў праведзеных у краіне эканамічных рэформах і пераходзе яе да капіталістычнай сістэмы. Пасля паражэння яго партыі на парламенцкіх выбарах 1992 года Чалфа сышоў у адстаўку і заняўся юрыдычнай дзейнасцю, адкрыўшы ў Празе фірму «Čalfa, Bartošík a Partneři».

  1. Evidence zájmových osob StB