Марыя-Тэрэза Савойская

Марыя-Тэрэза Савойская (фр.: Marie Thérèse de Sardaigne, італ.: Maria Teresa di Savoia) (31 студзеня 1756, Турын, Сардзінскае каралеўства2 чэрвеня [1] 1805, Грац, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Сардзінская і П'емонцкая, жонка Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа, самага малодшага ўнука караля Францыі Людовіка XV, які праз 19 гадоў пасля яе смерці стаў каралём Францыі Карлам X.

Марыя-Тэрэза Савойская
Marie Thérèse de Sardaigne
Marie Therese de Savoie par Jean-Baptiste André Gautier-Dagoty.jpg
Графіня д'Артуа
 
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 31 студзеня 1756(1756-01-31)
Смерць 2 чэрвеня 1805(1805-06-02) (49 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Савойская
Бацька Віктар-Амадэй III
Маці Марыя Антонія Іспанская
Муж Граф д'Артуа (будучы Карл X)
Дзеці
 
Аўтограф Signature of Marie Thérèse of Savoy, Countess of Artois on 21 August 1785.jpg

БіяграфіяПравіць

Марыя Тэрэза Савойская была пятым дзіцем і трэцяй дачкой караля Сардзініі Віктара Амадэя III і яго жонкі каралевы Марыі Антоніі Бурбонскай, Інфанты Іспанскай. Яе бабуляй і дзядулем па бацькаўскай лініі былі кароль Сардзініі Карл Эмануіл III і яго жонка Паліксена Крысціна Гесэн-Ротэнбургская. Паліксена была дачкой Эрнста Леапольда, ландграфа Гесэн-Ротэнбургскага. Яе бабуляй і дзядулем па матчынай лініі былі кароль Іспаніі Філіп V і яго другая жонка Елізавета Фарнезэ.

16 лістапада 1773 Марыя-Тэрэза выйшла замуж за Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа; яе сястра, Марыя-Жазэфіна, выйшла замуж за яго брата, Луі-Станісласа графа Праванскага, двума гадамі раней. Шарлю д'Артуа першапачаткова было прызначана жаніцца на прынцэсе Кандэ, і ён быў эмацыйна і духоўна бліжэй да сваёй іншай ятроўцы, Марыі Антуанэты Аўстрыйскай; яго шлюб з Марыяй-Тэрэзай не здолеў зацікавіць ні нявесту, ні жаніха. Яна была адной з найбольш нелюбімых і непапулярных фігур пры французскім двары ў той час, хоць яна пазбегла горшых нападак і паклёпу, накіраваных на Марыю Антуанэту. Граф і графіня д'Артуа пасля нараджэння дзяцей фактычна не жылі адзін з адным.

У Марыі Тэрэзы Савойскай і графа д'Артуа было чацвёра дзяцей, апошняя прамая лінія старэйшай галіны Бурбонаў:

Графіня дэ Артуа бегла з Францыі разам са сваім мужам у 1789, пасля пачатку Французскай Рэвалюцыі. Марыя-Тэрэза памерла ў выгнанні ў Грацы ў 1805. Паколькі яна памерла перш, чым яе муж стаў каралём Францыі пад імем Карл X, яна не стала каралевай і была пахавана пад імем графіні д'Артуа. Марыя-Тэрэза Савойская была пахавана ў Імператарскім маўзалеі побач з саборам Граца.

Зноскі