Марыя Аляксееўна Успенская

Марыя Аляксееўна Успенская (англ.: Maria Ouspenskaya; 29 ліпеня 1876 — 3 снежня 1949) — руска-амерыканская актрыса і тэатральны педагог.

Марыя Аляксееўна Успенская
англ.: Maria Ouspenskaya
Дата нараджэння 29 ліпеня 1876(1876-07-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1949(1949-12-03)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія настаўніца, характарны акцёр, тэатральная актрыса, кінаактрыса
IMDb ID 0653642
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыя Успенская нарадзілася ў Туле ў сям’і адваката. Вучылася вакальнаму майстэрству ў Варшаве, некаторы час гастралявала ў правінцыі. У 1917 годзе Успенская была прынята ў Маскоўскі Мастацкі тэатр, дзе працавала пад кіраўніцтвам Канстанціна Станіслаўскага. Адначасова яна дэбютавала ў кіно, з’явіўшыся ў чатырох нямых фільмах.

Падчас амерыканскіх гастроляў тэатра ў 1922 годзе Марыя Успенская вырашыла застацца ў Нью-Ёрку, дзе ў 1929 годзе, сумесна з польскім акцёрам Рычардам Баляслаўскім, заснавала школу драматычнага мастацтва, актыўна прапагандуючы ў ёй метад Станіслаўскага. Актрыса была занята ў шматлікіх брадвейскіх пастаноўках, пераважна ва ўзроставых ролях.

Сярод яе работ у Галівудзе — старая цыганка ў фільме жахаў «Чалавек-воўк» (1941), Мадам Кірава ў рэмейку «Моста Ватэрлоа» (1941), а таксама менш значныя ролі ў фільмах пра Франкенштэйна і Тарзана. Успенская была ўпершыню вылучана на прэмію «Оскар» за сваю дэбютную амерыканскую ролю ў фільме «Додсварт» (1936), як найлепшая актрыса другога плана. Праз тры гады зноў намінавалася за ролю ў меладраме «Любоўная гісторыя». На здымачнай пляцоўцы Марыя Успенская заўсёды была ўладнай і патрабавальнай, а на здымках сваіх апошніх фільмаў настойвала на тым, каб у тытрах яна значылася як мадам Марыя Успенская.

У 1946 годзе «Оскар» быў прысуджаны яе вучаніцы — Эн Бакстэр.

Марыя Успенская памерла ад інсульту ў снежні 1949 года пасля сур’ёзных апёкаў, атрыманых падчас пажару ў сваім доме, дзе яна заснула з цыгарэтай у руцэ.

Зноскі

  1. а б Maria Ouspenskaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.bonanza.com/items/like/144917917/Autograph-Madame-Maria-Ouspenskaya-On-8x10-Photo-Russian-Actress-C1940