Марыя Аўрамаўна Жыгар
Марыя Аўрамаўна Жыгар (15.05.1919 — ?) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1960).
Марыя Аўрамаўна Жыгар | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучылася ў Мінскім медыцынскім інстытуце (1938—1941), скончыла Яраслаўскі медыцынскі інстытут (1944). Галоўны ўрач Тураўскай (1945—1953), Жыткавіцкай (1953—1955) раённых бальніц. Галоўны ўрач Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы (1956—1963), галоўны ўрач Лепельскага раёна (1963—1970), урач-статыстык Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы (1970—1981)[1].