Марыя Аўрора фон Кёнігсмарк
Графіня Марыя Аўрора фон Кёнігсмарк (ням.: Marie Aurora Gräfin von Königsmarck; 28 красавіка 1662, Штаде — 16 лютага 1728, Кведлинбург) — фаварытка курфюрства і караля Аўгуста Моцнага, маці Морыца Саксонскага, пасля настаяцельніца Кведлінбургскага абацтва. Вальтэр лічыў яе разам з Кацярынай II «самай знакамітай жанчынай двух стагоддзяў».
Марыя Аўрора фон Кёнігсмарк | |
---|---|
Нараджэнне |
28 красавіка 1662[1] |
Смерць |
16 лютага 1728[1][2] (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Бацька | Курт Крыстоф фон Кёнігсмарк[d][1] |
Маці | Марыя Крысціна Врангель[d] |
Дзеці | Морыц Саксонскі |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМарыя Аўрора нарадзілася ў сям’і графа Курта Крыстофа Кёнігсмарка і яго жонкі Марыі Крысціны фон Врангель (зводным братам маці Аўроры прыходзіўся шведскі рыксмарск Карл Густаў Врангель). Яе бацька быў па чарзе на шведскай і галандскай службе і быў забіты бомбай у 1673 годзе пры аблозе Бона.
Марыя Аўрора-была малодшай дачкой у сям’і і адрознівалася незвычайнай прыгажосцю. Яна правяла дзяцінства ў штадскім палацы Агатенбург. Аўрора атрымала выдатнае выхаванне, гаварыла на нямецкай, французскай, італьянскай і шведскай мовах і чытала старажытных аўтараў на латыні. Пачынаючы з 15 гадоў у суправаджэнні сваёй маці яна бывала пры дварах Германіі і Швецыі, дзе засвоіла вытанчаныя манеры.
Пасля смерці маці ў 1691 годзе Марыя Аўрора некаторы час жыла ў Гамбургу ў сваёй старэйшай сястры Амаліі Вільгельміны фон Кёнігсмарк. Праз тры гады ў 1694 годзе яна пераехала ў Дрэздэн, дзе была прадстаўлена курфюрсту Аўгусту Моцнаму. Аказаўшы моцнае ўражанне на саксонскага кіраўніка, Аўрора пры яго падтрымцы спрабавала выратаваць свайго брата Піліпа Крыстафа фон Кёнігсмарка, які бясследна знік у ганноверскам палацы Вельфаў, ці хаця б дамагчыся інфармацыі аб яго смерці і ўступіць у яго спадчыну.
Дзякуючы сваёй прыгажосці Аўрора фон Кёнігсмарк зачаравала курфюрста і неўзабаве стала яго афіцыйнай палюбоўніцай. 28 кастрычніка 1696 года ў Гослары яна нарадзіла ад Аўгуста сына, Морыца Саксонскага, у будучыні славутага маршала і палкаводца. Неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці Аўгуст астудзеў да Аўроры, і тая пайшла ў жаночы манастыр у Кведлінбург. У 1698 годзе яна стала каад’ютарам, а двума гадамі пазней настаяцельніцай манастыра, пры гэтым напераменку жывучы ў Берліне, Дрэздэне і Гамбургу.
Падчас Вялікай Паўночнай вайны ў 1702 годзе Аўгуст адпраўляў Аўрору да шведскага караля Карла XII для перамоваў аб магчымым заключэнні міру. Аднак яе місія не ўвянчалася поспехам — яна нават не атрымала аўдыенцыі караля.
Аўрора фон Кёнігсмарк валодала рознабаковай адукацыяй, ведала рэдкія мовы, віртуозна грала на лютні і віёлы і напісала некалькі невялікіх літаратурных твораў, сюжэтаў для опер, некалькі любоўных песень і кантат.
У мастацкай літаратуры
правіцьАўрора фон Кёнігсмарк — адна з галоўных дзеючых асоб рамана «Аўрора» — першага з дылогіі «Кроў Кёнігсмаркаў» французскай пісьменніцы Джульеты Бензоні (другі раман дылогіі — «Сын Аўроры» — распавядае аб яе сыне — маршале Францыі Морыцы Саксонскагім).
Зноскі
Літаратура
правіць- Beckman, Margareta. Aurora von Königsmark. Svenska bland fältherrar i stormaktstidens Europa. — Stockholm, 1998.
- Corvin-Wiersbitzki, Otto Julius von: Maria Aurora, Gräfin von Königsmark, Leipzig 1848.
- Cramer, Friedrich: Denkwürdigkeiten der Gräfin Maria Aurora von Königsmark. 2 Bände, Leipzig 1836.
- Feicke, Bernd: Glockengeläut für Prinz Eugen im Reichsstift Quedlinburg 1704 : zur Diplomatie der Aurora von Königsmarck. In: Harz-Zeitschrift. Band 48/49, 1996/96 [1998], S. 211—217.
- Grauers S., Maria Aurora von Königsmarck 1662—1728/Karolinska förbundets årsbok, 1977.
- Jordan, Angelika: Aurora von Königsmarck. Bergisch Gladbach 1974.
- Lewenhaupt, Adam. När föddes Aurora Königsmark? / Historisk Tidskrift. — S. 175—177 — Stockholm, 1898.
- Olsson, Bernt. Aurora Königsmarck och 1600-talets feminism/Karolinska förbundets årsbok, 1978.
- Palmblad, Vilhelm Frederik: Aurora Königsmark und ihre Verwandten. 4 Bände, Leipzig 1848.
- Voltaire, Histoire de Charles XII, Oeuvres completes, Tome XXII, Paris 1821. P. 89-90.