Марыя Барысаўна Брускіна

Марыя Барысаўна Брускіна (192426 кастрычніка 1941) — удзельніца мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яўрэйка, стрыечная пляменніца вядомага скульптара, Героя Сацыялістычнай Працы, Народнага мастака СССР Заіра Азгура.[1][2] 14 кастрычніка 1941 была арыштаваная салдатамі 707-й пяхотнай дывізіі вермахта і добраахвотнікамі 2-га батальёна паліцэйскай дапаможнай службы (Літва, маёр Антанас Імпулявічус) і 26 кастрычніка павешана ў Мінску, разам з двума іншымі падпольшчыкамі.

Марыя Барысаўна Брускіна
руск.: Мария Борисовна Брускина
Род дзейнасці партызан
Дата нараджэння 1924
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1941(1941-10-26)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У чэрвені 1941 года М. Б. Брускіна скончыла Мінскую СШ № 28. Калі ў канцы чэрвеня ў горад увайшлі падраздзялення вермахта, у будынку Мінскага політэхнічнага інстытута яны арганізавалі лазарэт для савецкіх ваеннапалонных. Маша Брускіна па заданні падполля ўладкавалася ў гэты лазарэт, каб дапамагаць ваеннапалонным бегчы. Яна здабыла фотаапарат, за няздачу і захоўванне якога акупанты расстрэльвалі. З дапамогай фотаапарата вырабляліся дакументы для салдат і афіцэраў. Акрамя таго, Брускіна праз падпольшчыка Кірыла Труса распаўсюджвала зводкі Інфармбюро аб становішчы на ​​франтах.

У кастрычніку 1941 года былі арганізаваны ўцёкі групы ваеннапалонных. Аднак ім не ўдалося бегчы; пры выхадзе з Мінска яны былі схопленыя паліцэйскімі. Частка групы была расстраляная, а адзін з уцекачоў выдаў на допыце М. Брускіну і яе таварышаў. Здрадніка звалі Барыс Рудзянка. Ён быў завербаваны супрацоўнікам «АНСТ-Мінск» (орган абвера) белаэмігрантам фон Якобі[3]. 16 мая 1951 года Барыс Міхайлавіч Рудзянка (1913 года нараджэння, ураджэнец пас. Товен Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, беларус) быў асуджаны за здраду Радзіме па артыкуле 63-2 КК БССР да вышэйшай меры пакарання - расстрэлу[4].

26 кастрычніка 1941 г. Маша Брускіна і яе таварышы па падполлю Кірыл Трус і Валодзя Шчарбацэвіч былі павешаныя на арцы брамы дражджавога завода ў Мінску. Пакаранне смерцю здзейснілі добраахвотнікі 2-га батальёна паліцэйскай дапаможнай службы з Літвы (маёр Антанас Імпулявічус). Усё пакаранне было заснята фатографам.

У гады акупацыі ў Мінску існавала фотамайстэрня фольксдойча Барыса Вернера, у якой немцы праяўлялі і друкавалі свае здымкі. У гэтай фатаграфіі з чэрвеня 1941 па 1944 год працаваў Аляксей Сяргеевіч Казлоўскі. Прыблізна ў лістападзе 1941 года ў яго рукі патрапіла для апрацоўкі стужка, на якой было заснята пакаранне. Ён зрабіў адбіткі для гаспадара і, акрамя таго, дублікаты здымкаў, якія схаваў у падвале ў бляшанцы з-пад авіяцыйнай рулоннай плёнкі. За гады акупацыі Мінска яму ўдалося сабраць 287 фатаграфій. Усе гэтыя здымкі былі перададзеныя А. С. Казлоўскім органам савецкай улады пасля вызвалення Мінска.

Памяць правіць

 
Абеліск памяці Марыі Брускінай і іншых яўрэйскіх жанчын, якія змагаліся з нацыстамі, у Кфар ха-Ярок
  • У СССР і ў Беларусі памяць Марыі Брускінай не была ўвекавечана да лютага 2008 года. На ўсе звароты з прыкладаннем дакументальных сведчанняў ішлі стандартныя адказы з усіх ведамстваў, што асоба дзяўчыны не пацверджана.
  • 7 мая 2006 устаноўлены помнік у Ізраілі ў Кфар ха-Ярок.
  • 29 кастрычніка 2007 г. у іерусалімскім квартале Пісгат Зееў адбылася афіцыйная цырымонія прысваення адной з вуліц імя Машы Брускінай.
  • 29 лютага 2008 Мінскі гарвыканкам прыняў рашэнне № 424, у якім, у прыватнасці, сказана, што ў мэтах увекавечання памяці ўдзельніцы Мінскага антыфашысцкага падполля Марыі Барысаўны Брускіна Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вырашыў унесці змены ў тэкст мемарыяльнай дошкі, усталяванай на доме № 14 па вул. Кастрычніцкай, і выкласці яго ў наступнай рэдакцыі: «Тут 26 кастрычніка 1941 года фашысты пакаралі смерцю савецкіх патрыётаў К. І. Труса, В. І. Шчарбацэвіча і М. Б. Брускіну»[5].
  • Новы памятны знак быў адкрыты 1 ліпеня 2009 г. ля прахадной Мінскага дражджавога завода на месцы пакарання смерцю Брускінай і яе таварышаў.
  • Рэжысёр-дакументаліст Анатоль Алай зняў на кінастудыі «Беларусьфільм» першы фільм «Бумеранг» з задуманай дылогіі пра пакаранне 26 кастрычніка 1941 года мінскіх змагароў з нацызмам. Такую назву фільм атрымаў таму, што ў 1977 годзе на выставе «Злачынствы вермахта. 1941-1944 гг.» у Мюнхене адна з наведвальніц Анегрыт Айхьхорн на фатаграфіі, дзе нямецкі афіцэр накідвае пятлю на шыю Машы Брускінай, пазнала сярод забойцаў свайго бацьку Карла Шайдмана, яна не змагла жыць з гэтым цяжарам і скончыла жыццё самагубствам[6].

Зноскі