Марыя Васілеўна Акцябрская

Марыя Васілеўна Акцябрская (нар. 3 жніўня 1902, в. Блыжне, Краснагвардзійскі раён, Крым — 15 сакавіка 1944, Смаленск) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Марыя Васілеўна Акцябрская
Дата нараджэння 21 ліпеня (3 жніўня) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1944(1944-03-15) (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Працавала ў Сімферопалі на кансервавым заводзе, потым тэлефаністкай. Яе муж, палкавы камісар I. Ф. Акцябрскі, загінуў на фронце 9 жніўня 1941 года.

На фронце з кастрычніка 1943 года. Унесла асабістыя зберажэнні на будаўніцтва танка, які назвалі «Баявая сяброўка», разам з экіпажам прымала ўдзел у зборцы танка на заводзе, стала яго механікам-вадзіцеліем. Гвардыі сяржант М. В. Акцябрская вызначылася у баях за вызваленне Віцебшчыны. У час вызвалення вёскі Новае Сяло Сенненскага раёна у танку М. В. Акцябрскай была пашкоджана гусеніца. 3-за моцнага артылерыйскага агню экіпаж трое сутак не меў магчымасці адрамантаваць танк. Увесь гэты, час экіпаж не пакідаў «Баявую сяброўку» і знаходзіўся ў пастаяннай баявой гатоўнасці. 20 лістапада 1943 года на досвітку чацвёртага дня, калі савецкія войскі аднавілі наступление на Новае Сяло, танкісты змаглі хутка адрамантаваць гусеніцу і адны з першых уварваліся на пазіцыі ворага.

17 студзеня 1944 года ў баі за в. Крынкі Лёзненскага раёна Марыя Васілеўна была цяжка паранена. Памерла ад ран 15 сакавіка 1944 года. Пахавана ў Смаленску ў Кутузаўскім садзе каля сцяны Славы.

Танк «Баявая сяброўка», як і марыла Марыя Акцябрская, дайшоў да Берліна, перад гэтым прымаў удзел у Беларускай аперацыі, вызваленні Польшчы.

Памяць правіць

Імем М. В. Акцябрскай названа вуліца ў Лёзне, у в. Крынкі ёй пастаўлены помнік, недалёка ад месца апошняга бою пастаўлены манумент[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.